Праграма прафесійнага абмену “InterActions”

Снимок экрана 2020-03-12 в 16.37.16

Для каго: эксперта_к, актывіста_к і арганізацый, якія працуюць у сферах грамадзянскай супольнасці, незалежнай журналістыкі, публічнай палітыкі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

Калі: верасень-снежань 2020 года/люты-май 2021 года/ чэрвень-жнівень 2021 года (на выбар)

Мовы: руская/англійская

Дэдлайн: 30 красавіка 2020

Аб праграме

У рамках праграмы актывіст_кі, журналіст_кі, сацыяльныя прадпрымальні_цы і даследчы_цы могуць паехаць у прымаючую арганізацыю па свайму выбару. Заяўні_цы павінны прадстаўляць арганізацыю або ініцыятыўную групу. Акрамя таго, арганізацыі могуць скарыстацца праграмай, каб запрасіць да сябе калег і каляжанак з суседняга рэгіёну для абмену практыкамі.

У праграме “InterActions” дзве траекторыі:

1. Для індывідуальн_ай заяўні_цы
2. Для арганізацый

Важная ўмова – абодва бакі, якія ўдзельнічаюць у прафесійным абмене, павінны працаваць па падобнай тэматыцы, але размяшчацца ў розных краінах.

Мэта і фармат абмену вопытам заяўні_цы вызначаюць самастойна на аснове дамоўленасцей з прымаючым бокам або запрошан_ай эксперт_кай (у залежнасці ад траекторыі). Пры падачы заяўкі на праграму “InterActions” патрабуецца апісаць канцэпцыю прафесійнага абмену і папярэдне запланаваную сумесную працу. Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі атрымаюць фінансаванне на пакрыццё выдаткаў.

Працягласць стажыровак у рамках праграмах “InterActions” ад 1 да 2 месяцаў. Заяўні_цы могуць выбіраць зручны для абодвух бакоў час у адзін з пазначаных перыядаў:

  • Верасень-снежань 2020
  • Люты-травень 2021
  • Чэрвень-жнівень 2021

Хто можа падаць заяўку

Індывідуальныя заяўні_цы і арганізацыі, якія жадаюць удзельнічаць у праграме “InterActions”, павінны прадстаўляць ініцыятывы, пералічаныя ніжэй:

  • НДА, грамадзянскія ініцыятывы, якія працуюць па пытаннях Правоў чалавека, экалогіі, урбанізму і іншых падобных тэмах
  • Незалежныя медыя, журналіст_кі
  • Аналітычныя цэнтры (think-tanks)
  • Даследчыя цэнтры, якія працуюць па тэмах ПГЦ
  • Сацыяльна-арыентаваныя IT-стартапы
  • Сацыяльны бізнес, які працуе ў галіне крэатыўнай эканоміцы
  • Ініцыятывы ў галіне нефармальнай адукацыі (напрыклад, адукацыйныя анлайн платформы)

Кандыдаты і кандыдаткі на ўдзел у праграме павінны мець досвед працы ў сваёй краіне па тэматыцы прафесійнага абмену.

Якія заяўкі атрымаюць падтрымку

Заяўні_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванага прафесійнага абмену. Заяўні_цы могуць прапанаваць любую тэму, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй або з запрошан_ай эксперт_кай адпаведна.

Пры падачы заяўкі неабходна будзе апісаць:

  • якія навыкі і досвед, наяўныя ў прымаючай арганізацыі або запрошанага чалавека, заяўні_ца плануе вывучыць
  • у чым будзе заключацца сумесная праца
  • як атрыманыя веды будуць узмацняць далейшую працу заяўні_цы
  • роля другога боку, якая ўдзельнічае ў прафесійным абмене

Як падрыхтаваць заяўку

  1. Індывідуальная траекторыя

1. Знайдзіце прымаючую арганізацыю.

Вы можаце напісаць некалькім арганізацыям, каб павялічыць свае шанцы. Прымаючая арганізацыя павінна спецыялізавацца ў сферы, блізкай да той, у якой вы працуеце, і павінна быць зацікаўлена вас прыняць.
Арганізацыя можа размяшчацца ў любой з краін, згаданых тут.

2. Абмяркуйце мэты, прыкладны план і атрымаеце ліст падтрымкі

Важна, каб абраная арганізацыя была ў курсе вашай мэты і была гатовая дзяліцца з вамі сваім досведам. Вам трэба атрымаць ліст падтрымкі, які пацвярджае, што арганізацыя гатовая вас прыняць. Скан гэтага ліста трэба прыкласці пры падачы заяўкі на праграму InterActions.

3. Палічыце меркаваныя выдаткі і падрыхтуйце праект бюджэту

Траекторыя для арганізацый

Арганізацыя можа падаць заяўку, каб запрасіць сабе калег і каляжанак для абмену вопытам.

Перад падачай заяўкі запрашаючай арганізацыі неабходна:

1. Знайсці спецыяліста з рэлевантным досведам і ведамі

У запрошанага чалавека павінна быць адпаведная кваліфікацыя, а таксама ён ці яна павінен_на працаваць або супрацоўнічаць з арганізацыяй, размешчанай у адной з краін Цэнтральнай Еўропы, краін Балтыі, Балкан, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

2. Дамовіцца аб сумеснай працы і запытаць рэзюмэ запрошанай асобы

Прадстаўні_ца арганізацыі павін_на абмеркаваць з запрошаным калегам мэту, узаемныя чаканні і планаваную дзейнасць. Неабходна атрымаць ад чалавека рэзюмэ, якое пацвярджае рэлевантны вопыт – яно спатрэбіцца пры падачы заяўкі.

3. Разлічыць меркаваныя выдаткі і падрыхтаваць праект бюджэту

Як падаць заяўку

Падача заяўкі адбываецца ў два крокі, якія трэба завяршыць да 30 красавіка 2020 года.

Крок 1. Запоўніце анлайн-заяўку:

для індывідуальных заяўні_ц

для арганізацый

Крок 2. Дашліце запоўнены бюджэт і ліст падтрымкі ад прымаючай арганізацыі (траекторыя 1) або рэзюмэ запрошанай асобы (траекторыя 2) на interactions.pcsc@gmail.com.

Дакументы:

Перад падачай заяўкі прачытайце Кіраўніцтва па праграме InterActions, у якім дадзены тлумачэнні асноўных патрабаванняў і працэдур.

Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions”
Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions” Праграма прафесійнага абмену “InterActions”