Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship

Двухмесячная нерэзідэнтная праграма, названая ў гонар выбітнага беларускага палітолага, з’яўляецца інвестыцыяй у новае пакаленне мысляроў. 

silitski-1000x541

У межах праграмы стыпендыят_ка рэалізуе ўласны аналітычны праект, пройдзе адукацыйны курс і наладзіць кантакты з беларускімі і замежнымі партнёрамі. Прапанаваныя самастойныя даследчыя праекты павінны быць працягам даследаванняў Віталя Сіліцкага і маюць служыць дапаможным рэсурсам для людзей, якія хацелі б ператварэння Беларусі ў дэмакратычную краіну.

Праграма абвяшчаецца ў супрацоўніцтве з Фондам імя Віталя Сіліцкага, Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Бізнес-школай ІПМ, якая зладзіць кароткатэрміновы адукацыйны курс для абран_ай удзельні_цы праграмы.

Абран_ая ўдзельні_ца атрымае стыпендыю.

Крытэрыі адбору

Fellowship скіравана да прадстаўні_ц акадэмічнай сферы, арганізацый грамадзянскай супольнасці, устаноў бізнесу, медыя і дзяржаўных органаў, якія маюць выразныя дасягненні ў сваіх сферах. Шукаюць новых лідара_к, якія маюць не больш за 35 гадоў і дагэтуль не ўваходзілі ў каманду Цэнтра новых ідэй.

Цэнтр новых ідэй не будзе вымагаць ад Fellow адмовіцца ад сваіх працоўных абавязкаў, але мы чакаем, што стыпендыят будзе прысвячаць дастатковую колькасць свайго часу праграме ў Цэнтры новых ідэй.

Неабходныя дакументы для падачы на ўдзел у праграме

  • рэзюмэ (не болей за дзве старонкі);
  • матывацыйны ліст з апісаннем уласнага аналітычнага праекта і звесткамі пра пытанні і метады даследавання (не болей за 1000 словаў);
  • спіс найважнейшых публікацый.

Заяўкі прымаюцца на silitskifellowship@gmail.com да 1 траўня 2020 года.

Пра Віталя Сіліцкага

Віталь Сіліцкі (1972-2011) – адзін з найлепшых палітолагаў свайго пакалення на постсавецкай прасторы. Віталь быў першым дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, даследчыкам у Стэнфардскім універсітэце і Нацыянальным фондзе ў падтрымку дэмакратыі. Да распрацаваных ім канцэпцый належаць “прэвентыўны аўтарытарызм” і “аўтарытарны інтэрнацыянал”. Віталь Сіліцкі памёр ад анкалогіі ва ўзросце 38 гадоў.

Болей пра Віталя можна даведацца на адмысловай старонцы.

Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship
Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship Цэнтр новых ідэй абвяшчае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship