Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”?

Што дае “Акадэмія Першых” удзельні_цам і арганізацыям? Запыталіся ў тых, хто дакладна ведае адказ на гэта пытанне – выпускніцы “Акадэміі Першых [перазагрузка]”.

Дар'я Рублеўская, Задзіночанне беларускіх студэнтаў

Дар’я Рублеўская:

“Мяне хвалявала тэма – пабудова і развіццё кам’юніці ў арганізацыі. Мне было цікава, як наладкаваць працэсы і праз інстытуцыянальныя змены, і праз уласны ўдзел. Я атрымала і гэты досвед, і дадатковыя веды ў сферы працы ў моладдзю: удзел маладых людзей у грамадскім сектары, прасоўванне ініцыятыў, досвед ментарства і іншае.

Снимок экрана 2020-03-21 в 20.14.19

У выпадку ўдзелу ў Акадэміі варта разумець, што “выхлап” атрымаецца двайным: і для ўдзельніка_цы, і для арганізацыі/ініцыятывы.

Праграма была насычанай, дынамічнай, але не складанай. Калі ёсць сапраўдны інтарэс стаць лепш і прыўнесці сваім удзелам у арганізацыю, дакладна складана не будзе.

Тым, хто думае падавацца скажу, што гэта адна з нямногіх праграм, дзе позва навучання вырашаецца не кімсьці, а ўдзельнікамі_цамі ўласна з патрэбаў і інтарэсаў арганізацыі/ініцыятывы. Навучанне актуальнае і гнуткае, камфортная камунікацыя”.

Наталля Матвійчук:

“Падчас “Акадэміі Першых [Перазагрузка]” я атрымала дапамогу і падтрымку ментара ў рэалізацыі праекта нашай арганізацыі. Намеціла мэты працы ў арганізацыі, усвядоміла, што зроблена нямала, і магу зрабіць яшчэ больш, з’явілася ўпэўненасць.

Прымаць удзел у Акадэміі было не складана, нават наадварот, дзякуючы ўдзелу стала прасцей, з’явілася ўпэўненасць у сваіх сілах.

Навошта падавацца? Крутыя ментары і ментаркі, да якіх заўсёды можна было звярнуцца за дапамогай. Вельмі карысныя трэнінгі, дзе мы сустракаліся з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі іншых арганізацый, абменьваліся вопытам паміж сабой, атрымлівалі новыя скілы. У мяне нават захаваліся канспекты. Удзел у Акадэміі даў больш яснасці ў дзейнасці арганізацыі, і маёй ролі ў ёй”.

Воля Пупкевіч:

“Доўгі час мне не хапала рашучасці прыступіць да рэалізацыі праекта, ідэя якога ўзнікла далёкіх 1.5 гады таму. Ідэі не хапала адказаў на выклікі, якія стаяць перад арганізацыяй і адпаведнага вопыту каманды ў праектам менеджменце. Узнікала ўсё больш пытанняў і, вядома ж, сумневаў.

3

Старту праекта паспрыяў удзел у Акадэміі. Дзякуючы семінарам і трэнінгам мы маглі аператыўна вырашаць, якія ўзнікаюць перад намі задачы і цяжкасці. Пастаянная камунікацыя з адкрытай і чулай ментаркай, якой нават часам даводзілася нас матываваць, адкрыла доступ да розных рэсурсаў, якія нам дапамаглі ў рэалізацыі. З іншага боку, такі доўгатэрміновы праект як Акадэмія стаў своеасаблівай праверкай на трываласць. Так, каманда праекта нашай арганізацыі то павялічвалася, то памяншалася, папаўняючыся новымі людзьмі і губляючы іх у працэсе.

Удзельнічаць у Акадэміі адназначна будзе карысным вопытам. Фармат праекта, ментаркі і ментары сапраўды змогуць падказаць і навучыць многаму, што спатрэбіцца і ў далейшай дзейнасці арганізацыі”.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна да 25 сакавiка 2020 уключна запоўніць анлайн-анкету.

З пытаннямі наконт удзелу ў праграме можна звяртацца на электронную пошту info@rada.fm.

Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”?
Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”? Навошта беларускім арганізацыям і ініціятывам ісці ў “Акадэмію Першых”?