Як заставацца актывіст_кай, седзячы дома?

Як заставацца актывіст_кай, седзячы дома?

Як быць тым, хто прывык кожны дзень рабіць варушняк? Прапануем не спыняцца! Актыўным можна быць, нават знаходзячыся дома. Падрыхтавалі для вас 10 парад, як не спыняцца ў сваім актывізме ў гэты час і нават павысіць свае кампетэнцыі.

  1. Падпішыце петыцыю.
  2. 1

Вось тут, напрыклад, патрабуюць забараніць рэпетыцыі і правядзенне ваеннага параду ў Мінску 9 траўня 2020 года.І не забудзьцеся пра петыцыю “Падтрымаць прадпрымальнікаў і бізнес у перыяд пандэміі і эканамічнай нявызначанасці».

2.  Чэлендж “21 дзень актывізму”.2

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый прыдумаў чэлендж, дзе вы зможаце даведацца пра актывізм у розных яго праявах. Паверце, гэта не заўсёды пра складанае.Кожны дзень вам будуць высылаць заданні, якія неабходна выканаць. Да першага задання будзе прымацаваны каляндар, які вы зможаце раздрукаваць і ў ім адзначаць выкананыя заданні. Гэты чэк-ліст дапаможа вам у рэальным часе назіраць за сваімі поспехамі і дасягненнямі.

3.  Дапамажыце з даследаваннямі.3

Цэнтр гарадскіх ініцыятыў праводзіць вывучэнне актуальных праблем моладзі. Для ўдзелу ў даследаванні неабходна запоўніць анкету да 10 красавіка.Апытанне зойме не больш за 10 хвілін, а вынікі даследавання дапамогуць пры планаванні і арганізацыі публічных мерапрыемстваў і гарадскіх свят, што ў выніку зробіць жыццё маладога пакалення больш цікавым.Ліга добраахвотнай працы моладзі запрашае прыняць удзел у апытанні ў рамках праекта “Валанцёры – лідары актыўнасцей”.Мэта дадзенага даследавання – пачуць думкі маладых людзей аб валанцёрстве, аб выкліках сучаснага грамадства, аб іх ролі ў рэалізацыі сацыяльных праектаў, вызначыць патрэбы і праблемы ва ўзаемадзеянні валанцёра_к і тых, хто суправаджае моладзевыя валанцёрскія ініцыятывы.

4.  Вандраваць зараз не лепшая ідэя, але вы можаце паслухаць, як гучыць Беларусь!4

Аўдыягіды па Беларусі ад 34mag. Паркі Мінска, Белавежская пушча і шмат іншага.

5.  Вучыцеся.5

«Практычная палітыка», «Введение в открытые данные» і «Социальное воображаемое и его пределы» – курсы Лятучага ўніверсітэта.А на wir.by вы знойдзеце лекцыі навукоўцаў і даследчыкаў у відэа і падкастах, артыкулы, гульні і спецпраекты пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, мастацтва і міфалогію.У бібліятэцы РАДА вы можаце пазнаёміцца не толькі з самымі актуальнымі даследаваннямі пра моладзь, але і знайсці карысныя дапаможнікі і гайдлайны.

6.  Падтрымайце калег і каляжанак (і самі атрымайце падтрымку).6

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запускае групу анлайн падтрымкі для НДА!Цяпер кожны чацвер а 17:00 у вас будзе магчымасць дзяліцца досведам, абмяркоўваць актуальныя тэмы і падтрымліваць адзін аднаго. Супрацоўніцы Офіса будуць фасілітаваць групу падтрымкі, а таксама адказваць за тэхнічную частку склікання: ствараць спасылку для дыялогу, высылаць “напаміналкі” на пошту.

7.  Зрабіце анлайн-курс.7

Платформа Eduardo дазваляе выкарыстоўваць у навучанні відэа, тэксты, дакументы, ствараць больш за дзясятак розных заданняў.

Базавы бясплатны ўзровень платформы дазваляе вам стварыць:

  • да 5 курсаўда 200 слухачоў на курсзабеспячэнне тэхнічнай падтрымкістандартны набор кампанентаў (відэа, тэсты, адкрытыя пытанні, заданні на ўзаемнае ацэньванне ўдзельні_цамі курсу)
  • 8.  Паслухайце падкасты.8

    21 беларускі падкаст, які варта паслухаць проста зараз ад 34mag. Так, мы ведаем, што падкасты часцей слухаюць па дарозе дадому з працы, але паспрабуйце  іх паслухаць, напрыклад, гуляючы з сабакам, перад сном ці прыбіраючыся дома.9.  Змяніце фармат.10Трэнінгі сыходзяць у анлайн, але як у фармаце анлайн-сустрэчы матываваць удзельнікаў і ўдзельніц? Як падтрымліваць энергію групы? Вось тут аўтар_кі паспрабавалі адказаць на гэтыя пытанні.10.  Падзяліцеся інфармацыяй.9Распавядзіце сваім знаёмым пра артыкул Правы чалавека падчас распаўсюджвання каронавірусу ці падзяліцеся гэтым відэа, у якім каманда Human Constanta расказвае, што зараз адбываецца ў закрытых установах – турмах, лагерах бежанцаў і на мяжы. А яшчэ вы можаце падзяліцца спасылкай на гэтыя парады.Заставайцеся актыўнымі і беражыце сябе!