Шукаем плюсы ў працы анлайн

Сёння ў Рубрыцы Савета сяброўка РАДА і прадстаўніца арганізацыі РГМА «Нэкст Стоп – Нью Лайф» Ганна Холад падзеліцца сваім досведам працы ў анлайне і раскажа, якія ў гэтым ёсць плюсы.

Аня

Як сітуацыя ў свеце паўплывала на вашу дзейнасць?

У нас з’явілася неабходнасць адаптавацца да ўмоў пандэміі. Мы сутыкнуліся са складанасцю правядзення мерапрыемстваў, якія былі запланаваныя на красавік і травень. Пакуль мы нічога не адмянялі: нешта перанеслі, нешта адаптавалі пад анлайн фармат.

А раней быў досвед працы ў анлайне?

Так,  ва ўніверсітэтах (ЕГУ і Universidade de Aveiro) працэс навучання складаўся як з наведвання лекцый афлайн, так і з актыўнай працай на адукацыйнай платформе Moodle, дзе размяшчаліся курсы. Там можна было знайсці не толькі лекцыі і матэрыялы, але туды ж і падгружаліся выкананыя заданні, ішла камунікацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц курсу, там жа выстаўляліся адзнакі. Мне вельмі падабалася, што афлайн лекцыі можна было знайсці на платформе.

Другі досвед карыстання анлайн платформамі  гэта навучанне ў школе англійскай мовы Skyeng. Сама платформа мне падабаецца інтэрактыўнымі заданнямі і магчымасцю займацца дома ў любы зручны час, працаваць над слабымі месцамі, а не праходзіць курс з пачатку.

Што можаш параіць тым, хто сыходзіць у анлайн?

З нядаўняга часу працуем з камандай анлайн, аднак спатрэбіўся час, каб трохі зарыентавацца. Зараз тэстуем платформу Zoom: абмяркоўваем ідэі, будуем планы, нават паспелі папрацаваць анлайн над стратэгічнымі мэтамі арганізацыі разам з нашай ментаркай.

У працы анлайн ёсць свае плюсы:

  • ніхто не спяшаецца дадому: мы сталі часцей і даўжэй бачыцца з камандай
  • асабіста я цяпер не спазняюся на сустрэчы з камандай і нават прыходжу на іх першая, таму што ствараю і высылаю запрашэнне на ўваход у канферэнцыю)
  • усе ўдзельнікі і ўдзельніцы працэсу камунікацыі пры жаданні могуць падключыцца да сустрэчы, не залежна ад таго, у якіх гарадах яны пражываюць, а значыць мы ўсе змешчаныя ў аднолькавыя ўмовы
  • каманда стала часцей выкарыстоўваць агульны гугл док, таму што з’явілася неабходнасць у працы з анлайн дакументамі.

А калі вы ў пошуку новых фарматаў і ідэй  прапаную паглядзець запіс варкшопа Юліі Станкевіч пра тое, як перавесці навучанне ў анлайн –  “Курсор замест маркераў”.

Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн
Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн Шукаем плюсы ў працы анлайн