Адлічваюць актыўнае студэнцтва

Студэнтку 4-га курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта,  прыхільніцу Задзіночання беларускіх студэнтаў, са студзеня 2020 г. сяброўку Рады Лізавету Пракопчык адлічылі за пропускі заняткаў (яна прытрымлівалася двухтыднёвага каранціну). Адміністрацыя ўніверсітэта не лічыць гэта адлічэнне палітычна матываваным, аднак сама cтудэнтка з гэтым не згодная.

#ВярніцеЛізу

Ліза з’яўляецца арганізатаркай байкоту ў МДЛУ, а таксама акцыі ў падтрымку ўвядзення каранціна і пераводу ВНУ на дыстанцыйнае навучанне.

Афіцыйна адлічылі дзяўчыну за тры вымовы. Першую вымову дзяўчына атрымала за выезд за мяжу падчас навучання. У гэты час Ліза прадстаўляла беларускае студэнцтва ў Еўрапейскім студэнцкім саюзе. Наступныя дзве – за 20 гадзін пропускаў. Пропускі былі якраз таму, што дзяўчына байкатавала заняткі і выступала за ўвядзенне каранцінных мер.

Па словах Лізы, падчас пандэміі COVID-19 яна перастала наведваць заняткі ў сувязі з парушэннем, на яе думку, права на ахову жыцця і здароўя падчас адукацыйнага працэсу, гарантуемага любому студэнту згодна дзеючага Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Правілаў унутранага распарадку МДЛУ. Пропускі заняткаў сталі падставай для вынясення ёй спагнання, а затым і адлічэння з МДЛУ.

“Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” вельмі занепакоены сітуацыяй з адлічэннем Лізаветы Пракопчык з Мінскага Дзяржаўнага Лінгвістычнага Універсітэта.
Мы лічым, што рашэнне па трэцяй вымове для Лізаветы Пракопчык за пропуск заняткаў было прынята без уліку важных абставін у сувязі з пандэміяй COVID-19. Мы выказваем сваю салідарнасць Лізавеце і заклікаем адміністрацыю МДЛУ ў асобе Рэктара Баранавай Наталлі Пятроўны скасаваць трэцюю вымову Лізаветы Пракопчык і аднавіць яе ў статусе студэнткі МДЛУ” – кажа Старшыня Савета РАДА Зміцер Герыловіч.

Калі вы таксама лічыце дадзенае адлічэнне несправядлівай і несуразмернай мерай, падпішыце петыцыю за аднаўленне Лізы ў якасці студэнткі па спасылцы.

#ВярніцеЛізу

Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва
Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва Адлічваюць актыўнае студэнцтва