Чарнобыльскі шлях 2020

Беларуская антыядзерная кампанія паведаміла, што ў сітуацыі, якая склалася ў Беларусі і Мінску з эпідэміяй COVID-19, варта адмовіцца ад правядзення штогадовай вулічнай акцыі “Чарнобыльскі шлях”.

У рамках эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама прытрымліваючыся рэкамендацый аб самаізаляцыі, ГА “Экадом” і Беларуская нацыянальная платформа падрыхтавалі анлайн-праграму, каб нагадаць аб важнай тэме.

Прапануем далучыцца да анлайн мерапрыемстваў да 34 гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Снимок экрана 2020-04-21 в 16.34.39

22 красавіка 20:00 – анлайн кінапаказ “Сталкеры Чарнобыля: даследчыкі пост-апакаліпсісу”, у якім праект “Культура Сопротивления” даследуе падпольнае жыццё Чарнобыльскай зоны адчужэння, якая ў апошні час прыцягвае ўсё больш аматара_к экстрэмальных відаў спорту і турыстычных кампаній. Фільм ужо атрымаў узнагароду “Лепшы дух прыгод” на Шэфілдскім кінафестывалі прыгод.

Прагляд будзе даступны на старонцы Экадома ў facebook і на youtube канале.

Снимок экрана 2020-04-21 в 16.34.19

З 23 красавіка запускаецца серыя падкастаў “Осадочек остался” – аб праблемах будаўніцтва Беларускай АЭС, наступствах Чарнобыльскай аварыі, пра гісторыю пратэставага антыядзернага руху.

5 выпускаў падкаста можна будзе знайсці на сайце Экадома.

Дискуссия_blood

24 красавіка 12:00 адбудзецца анлайн-дыскусія “Эканоміка БелАЭС – выгадны пуск?” па матэрыялах расследавання Беларускай антыядзернай кампаніі.

Рэгістрацыя па спасылцы.

26 красавіка 20:00 будзе арганізаванае анлайн абмеркаванне фільма “Сталкеры Чарнобыля” з рэжысёркай Іарай Лі, а таксама спецыяльныя госці – Сіндзі Фолкер, спецыяліст па радыяцыі і здароўю з Beyond Nuclear (ЗША) і Віталь Сярветнік, сустаршыня РСоЭС (Расія) – раскажуць аб асноўных праблемах атамнай прамысловасці.

Трансляцыя будзе праходзіць на англійскай мове ў facebook, рэгістрацыя па спасылцы.

Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020
Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020 Чарнобыльскі шлях 2020