Vitebsk ON пачынае серыю анлайнаў

Vitebsk ON пачынае серыю анлайнаў

Vitebsk4me запускае анлайн-праект, каб падтрымаць вас!

ON logo

У сваіх сацсетках каманда Vitebsk4me будзе запрашаць для эфіраў (альбо запісаў) гарадскіх легендаў для размоў, майстар-класаў, інтэрв’ю. Тэматыка будзе залежыць ад гасцей, але дакладна будзе нешта цікавае для кожнага і кожнай: размовы з акцёрамі і акторкамі, танцоўшчыкамі і танцоўшчыцамі, музыкамі, рэжысёрамі і рэжысёркамі, чытанне кніжак, казак і аповедаў, размовы на розных мовах.

Выхады на сувязь плануюцца некалькі разоў на тыдзень.

Акром таго, у планах – гурткі псіхалагічнай дапамогі раз на тыдзень, а яшчэ настройпадымальныя дудлы і малюнкі ад лакальных мастакоў і мастачак.

Каманда спадзяецца, што быць побач у такім фармаце будзе больш прыемна і пазнавальна, чым глядзець бясконцы анлайн-колы і эфіры “зорак” інстаграму.

Vitebsk4me любіць і падтрымлівае вас! Будзьма разам, Віцебск!

Ёсць ідэі і прапановы, альбо жаданне правесці эфір? Пішыце на [email protected].