Сустрэча-кансультацыя “(Не)даступны анлайн: бар’еры”

Сустрэча-кансультацыя “(Не)даступны анлайн: бар’еры”

У сувязі з пандэміяй шматлікія мерапрыемствы грамадскіх арганізацый у Беларусі цяпер праходзяць анлайн. Здавалася б, зараз не трэба кудысьці ехаць, можна спакойна ўдзельнічаць з дому. Аднак для некаторых людзей такі фармат можа быць недаступны ці нават небяспечны.

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by запрашаюць вас прыняць удзел у сустрэчы-кансультацыі “(Не)даступны анлайн: бар’еры” і высветліць, наколькі анлайн-фармат насамрэч (не)даступны.

Дата і час: 15 траўня, 15:00 – 17:30

Дзе: платформа Zoom

У выніку сустрэчы вы:

  • вызначыце, якія групы людзей адчуваюць складанасці пры ўдзеле ў анлайн-мерапрыемствах
  • абмяркуеце бар’еры ўдзелу для людзей з уразлівых груп
  • прааналізуеце пазначаныя бар’еры (якія з іх найбольш актуальныя, што можна вырашыць і інш.)

Абавязковая рэгістрацыя адкрыта да 13 траўня ўключна па спасылцы. Сустрэча пройдзе анлайн у праграме Zoom, колькасць удзельнікаў і удзельніц абмежавана (да 25 чалавек). Калі ласка, рэгіструйцеся толькі калі вы ўпэўненыя, што зможаце прыняць удзел.

Да ўдзелу запрашаюць супрацоўнікаў і супрацоўніц, валанцёраў і валанцёрак арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з уразлівымі групамі і прадстаўнікоў і прадстаўніц супольнасцей уразлівых груп. Важна, каб у вас быў любы вопыт арганізацыі/пераносу вашай дзейнасці ў анлайн-фармат.

Дадзеная сустрэча будзе насіць практычны характар ​​і будзе накіравана на сумесную выпрацоўку спісу бар’ераў праз індывідуальную працу, абмеркаванне ў малых і ў агульнай групах. Арганізатарам і арганізатаркам важны абмен вопытам і ваш паўнавартасны ўдзел – уключэнне мікрафона/камеры пры неабходнасці.Калі ласка, перад удзелам азнаёмцеся з Google-дакументам, у якім каманда збірае інфармацыю пра ўразлівыя групы і іх бар’еры да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах. Файл адкрыты для рэдагавання, вы можаце ўнесці свае каментары да 11 траўня.

Арганізатары варкшопа: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive” (УСЕ ўключаны).