Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў

Каталог рэспубліканскай выставы ў рамках праекта “Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў” прадстаўляе мастацкія працы ўдзельнікаў і ўдзельніц агульнанацыянальнага конкурсу, мэта якога – выказаць існыя ў грамадстве гендэрныя стэрэатыпы праз мастацтва і журналістыку.

Па выніках конкурсу, які прайшоў у канцы 2019 года, аўтарытэтнае журы, у якое ўваходзілі эксперты і эксперткі сферы мастацтва, СМІ і гендэрнай роўнасці, вызначыла пяць пераможцаў.

Праект «Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў» рэалізуецца Мінскім хабам Global Shapers (беларуская ячэйка міжнароднай сеткі моладзевых ініцыятываў, створанай па ініцыятыве Сусветнага эканамічнага форуму) i моладзевым грамадскiм аб’яднаннем «Моладзевая ініцыятыва». У 2018 годзе яны сталі адным з пяці пераможцаў міжнароднага конкурсу сярод больш чым 100 заявак з усяго свету і ўдастоіліся гранта Сусветнага эканамічнага форуму і кампаніі Procter & Gamble для рэалізацыі праекта, накіраванага на прасоўванне гендэрнай роўнасці.

Праект рэалізуецца ў партнёрстве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, УП «Мінсккінавідэапракат» і інфармацыйным агенцтвам «Мінск-Навіны». Ён зарэгістраваны Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мастацтва і сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца магутнымі інструментамі барацьбы з гендэрнымі стэрэатыпамі, паколькі маюць шырокі ахоп аўдыторыі і могуць прадэманстраваць асобныя аспекты гендэрнай няроўнасці праз адлюстраванне і апавяданне асабістых эмацыйных гісторый.

“Упэўнены, што рэалізацыя праекта будзе спрыяць дасягненню Беларуссю Мэт ўстойлівага развіцця ААН і Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўмацаванню супрацоўніцтва з Сусветным эканамічным форумам і павышэнню статусу нашай краіны на міжнароднай арэне”, – кажа Дзяніс Кальга, Старшыня Савета МГА «Моладзевая Ініцыятыва” і заснавальнік Мінскага хаба Global Shapers.

У рамках праекта «Мастацтва і медыя супраць гендарных стэрыятыпаў» з 5 снежня 2019 па 5 сакавіка 2020 ў мінскім кінатэатры «Масква» прайшла Рэспубліканская мастацкая выстаўка.

Аўтары і аўтаркі творчых і журналісцкіх прац — маладыя беларускія мастакі і мастачкі, якія чуйна рэагуюць на сучасныя тэндэнцыі развіцця грамадства.

Хто мы? Якія мы? Чаму мы роўныя? Як знайсці шлях да раўнапраўнага грамадства? Вось асноўныя пытанні, на якія аўтары і аўтаркі спрабавалі знайсці адказы, прапануючы наведвальнікам і наведвальніцам экспазіцыі прыняць удзел у творчай дыскусіі пра гендэрную роўнасць.

Выстава і мерапрыемствы ў рамках праекта асвятляліся агульнанацыянальнымі і мясцовымі СМІ.

Працоўная група праекта ў складзе Дзяніса Кольгі, Людмілы Батуры, Аксаны Рудовіч, Юрася Юрчанкі, Эрыкі Каралёвай і Андрэя Елісеева дзякуе ўсім іншым, хто быў датычны да яго рэалізацыі.

#WeSeeEqual

Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў
Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў Мастацтва і СМІ супраць гендэрных стэрэатыпаў