Праграма візітаў Еўрапейскага саюза

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза арганізуе пяцідзённыя візіты ў Брусэль для спецыялістаў і спецыялістак, чыя прафесійная дзейнасць звязаная з Еўрапейскім союзам, каб пазнаёміцца з працай інстытутаў ЕС.

IMAGE 2020-05-18 17:32:53

У якасці госця Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента кожны ўдзельнік ці ўдзельніца ажыццяўляе пяцідзённы азнаямляльны візіт, спланаваны з улікам яго/яе прафесійных інтарэсаў.

У мінулым годзе міжнародны сакратар РАДА Лявон Марозаў прымаў удзел у дадзенай праграме.

IMAGE 2020-05-18 17:32:51

“Ці варта ўдзельнічаць у праграме? Гэта залежыць ад таго, якія ў вас мэты. Можна, канешне, проста паглядзець дыпламатычную сталіцу Еўропы, але ўсё ж дадзеная праграма дае магчымасць даведацца пра ўнутраную “кухню” інстытутаў ЕС. Таму калі ў вас ёсць да іх пытанні – то дакладна варта падавацца.

Вам не будуць ладзіць экскурсіі і распавядаць пра гісторыю ўзнікнення Еўрапейскага Саюза. Яшчэ да візіту вы асабіста выбіраеце, каго вы хацелі б наведаць, даведацца, як і над чым гэты чалавек зараз працуе. Мне было цікава сустрэць людзей, якія разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, а пазней нават і папрацаваць з імі.

Падчас праграмы я пазнаёміўся з Клэр Бігг, супрацоўніцай па камунікацыях і кантактнай асобай па Беларусі і Азербайджану ў аддзеле стратэгічных камунікацый Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці (EEAS), з Жэроенам Віліамсам, намеснікам начальніка аддзела “Арменія, Азербайджан, Беларусь і Усходняе партнёрства” ў Генеральнай дырэкцыі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні Еўрапейскай камісіі, і з Анамарыяй Мальчутэску, супрацоўніцай па сувязях з Беларуссю і Арменіяй Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці (ЕЕАС).

Паспрабуйце і, магчыма, пасля вы зможаце дапамагчы зрабіць нашу краіну дэмакратычнай і еўрапейскай”.

Хто можа прыняць удзел?

дзяржаўныя служачыя, навукоўцы, даследчыкі_цы, журналісты_кі, прадстаўнікі_цы прафсаюзаў, некамерцыйных і няўрадавых арганізацый, іншыя спецыялісты_кі, сферы прафесійных інтарэсаў якіх уключаюць сярод іншых пытанні зялёнай эканомікі, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, абароны правоў і свабод, лічбавая трансфармацыя, развіццё і ўмацаванне дэмакратычнага кіравання.

Удзельнікі і ўдзельніцы павінны мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю або эквівалентную падрыхтоўку і досвед працы ў сваёй прафесійнай сферы на працягу некальніх гадоў.

Удзельнікі і ўдзельніцы павінны мець асноўныя веды пра інстытуты Еўрапейскага саюза, а таксама валодаць англійскай ці французскай мовамі у ступені, дастатковай для вядзення працоўных сустрэч падчас візіта.

Еўрапейскі саюз аплочвае пералёт, пражыванне, візу і страхоўку.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 5 чэрвеня 2020 года.

Неабходна запоўніць тры формы, прыведзеныя ніжэй, і адправіць іх электроннай поштай Прадстаўніцтву Еўрапейскага саюза ў Беларусі на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з пазнакай «Application for EUVP 2021».

Для таго, каб індывідуальна распрацаваная праграма вашага візіта адпавядала вашым прафесійным інтарэсам і задачам, ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытання (-яў), звязанага (-ых) з ЕС, якое (-ія) вы хочаце вывучыць, тэму (тэмы), якую (якія) вы хочаце абмеркаваць, і пералік інстытутаў ЕС, з прадстаўнікамі якіх вы хацелі б сустрэцца.

Вынікі адбору будуць вядомыя напрыканцы 2020 года, пасля чаго Прадстаўніцтва звяжацца з кожным з адабраных удзельнікаў і ўдзельніц, каб ўзгадніць даты візіта ў Брусэль у 2021 годзе.

Дадатковая інфармацыя пра Праграму EUVP

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза
Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза Праграма візітаў Еўрапейскага саюза