Нашы праграмы

Акадэмiя моладзевай палiтыкi

Адукацыйны праект “Акадэмія моладзевай палітыкі” ўпершыню быў рэалізаваны у 2014 годзе. Пілотны курс складаўся з семінараў і адрытых мерапрыемстваў “Моладзевага кафэ”. Семінары асвятлялі тэмы еўрапейскай і беларускай моладзевай палітыкі, яе гісторыі, маніторынгу, планавання дзейнасці па прасоўванні інтарэсаў моладзі. Агулам адбылося тры семінары “Еўрапейская моладзевая палітыка: прынцыпы, каштоўнасці, практыка”, “Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў беларускай моладзі” і “Моладзевая палітыка ў Беларусі і Літве”.

Акадэмiя Першых

Мэта “Акадэміі Першых” – падрыхтоўка моладзевых актывістаў для больш эфэктыўнай пабудовы інстытутаў грамадзянскай супольнасці і кіравання іх дзейнасцю.

“Акадэмія Першых” працяглы час з’яўлялася адной з візітовак “РАДА”. Адукацыйны курс рэалізоўваўся 8 год! Праз яго прайшлі сотні актывістаў, якія даведаліся пра этапы планавання і рэалізацыі праектаў, навучыліся фармуляваць мэты і фармаваць каманду, пазнаёміліся з моладзевай палітыкай Беларусі і Эўропы, даведаліся больш пра дэмакратычныя прынцыпы і правы чалавека.

Моладзевае кафе

У 2014 г. Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” распачаў шэраг сустрэч, дыскусій, прэзентацый, міні-лекцый для маладых беларусаў і беларусак на розныя тэмы ў межах “Моладзевага кафе”.

Тэмамі “Моладзевага кафе” ужо сталі: моладзевая палітыка ў Беларусі і Еўропе, грамадзянская супольнасць і дэмакрытыя, навыкі і ўменні для грамадскіх актывістаў (ад майстэрства самапрэзентацыі да развіцця кампетэнцый камунікацыі, PR-стратэгій і арганізацыі працы ў камандзе), правы чалавека, моладзі і інтэрнэт.

Мы запрашаем самых цікавых выступоўцаў, маладых прафесіяналаў сваёй справы і экспертаў міжнароднага ўзроўня, каб за кубачкам кавы ці гарбаты ва ўтульнай атмасферы абмеркаваць тое, што сапраўды важна.

Даследванні

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” падчас сваёй дзейнасці сутыкнуўся з адсутнасцю публічнага доступа да актуальных справаздач па становішчы моладзі, якія рыхтуюцца Міністэрствам адукацыі. У сувязі з гэтым “РАДА” распачала ўласныя даследаванні.

Першая часта даследавання была прадстаўлена грамадскасці ў лютым 2015 года. Агляд моладзевай палітыкі і ўдзелу моладзі ў Беларусі быў напісаны на падставе аналізу пісьмовых крыніц, фокус-груп і індывідуальных інтэрв’ю з прадстаўнікамі моладзевых арганізацый і ініцыятыў. Дакумент апісвае рэгуляванне моладзевай палітыкі ў Беларусі і магчымасці ўдзелу моладзі ў грамадска-палітычным жыцці.

Рэсурсная дапамога

Дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы могуць атрымаць рэсурсную дапамогу ад “РАДА” ў межах Праграмы малых грантаў. Дапамога прадстаўляецца на конкурснай аснове і выдзяляецца на рэалізацыю канкрэтных задач.

Мэта Праграмы малых грантаў – спрыянне павышэнню ўзроўня ўдзелу моладзі ў прасоўванні і абароне правоў маладых грамадзян Беларусі, уключаючы падтрымку ініцыятыў, скіраваных на больш актыўнае ўцягванне моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў на мясцовым і нацыянальным узроўнях.

Акрамя таго, сяброўскім арганізацыям “РАДА” аказваецца падтрымка па арэндзе памяшкання пад бягучыя мерапрыемствы (моладзевы цэнтр для арганізацый г. Мінска і моладзевы фонд для рэгіянальных арганізацый).

Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы
Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы Нашы праграмы