Пра сяброўскія арганізацыі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» – гэта перш за ўсё моладзевыя арганізацыі. Пасля ліквідацыі «РАДЫ» рашэннем Вярхоўнага суда РБ у 2006 годзе некаторыя арганізацыі пакінулі наш саюз, аднак шмат якія засталіся нават пад пагрозай уласнай ліквідацыі.
На сённяшні дзень у «РАДУ» ўваходзяць 22 моладзевыя арганізацыі.

Каб не ставіць арганізацыі пад пагрозу з 2006 году спіс арганізацый быў закрыты, а арганізацыі самі вызначаюць ці апублічваецца іх прыналежнасць да «РАДЫ».

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў — найстарэйшая моладзевая арганізацыя Беларусі. Мы пачыналі яшчэ ў канцы 1980-х, калі нефармальная моладзь з БДУ, Педагагічнага інстытута і Медыцынскага ўніверсітэта аб’ядналася, каб расхістаць панылае савецкае студэнцкае жыццё.
ЗБС праводзіла кампаніі супраць палітызацыі адукацыі, акцыі пратэсту супраць вывучэння гісторыі камуністычнай партыі ў якасці абавязковага прадмету. З 1989 году арганізацыя выдавала газэту «Студэнцкая Думка», якая потым ператварылася ў часопіс і ў 1999 годзе стала незалежным выданнем.
У 2001 годзе ЗБС запусціла студэнцкі партал studenty.by, які затым стаў парталам Generation.by — адным з самых папулярных беларускіх моладзевых вэб-сайтаў.
ЗБС з’яўляецца паўнапраўным сябрам Еўрапейскага Саюза Студэнтаў — вялікай парасонавай арганізацыі, што злучае 45 нацыянальных студэнцкіх радаў з 38 краін.
Мы комплексна падыходзім да праблем студэнцтва і накіроўваем сваю дзейнасць на павышэнне грамадскай актыўнасці, інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню студэнтаў.
ЗБС займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў, намагаецца прыкладаць усе магчымыя высілкі для рэфармавання сістэмы адукацыі Беларусі, павышэнне яе ўзроўню і эфектыўнасці.
Больш чым за дваццаць гадоў сваёй дзейнасці мы рэалізавалі дзясяткі праектаў у галіне культуры, нефармальнай адукацыі і абароны правоў. Ідэй хопіць яшчэ на столькі ж, калі не больш. Далучыцца да іх рэалізацыі надзвычай лёгка — проста напішы нам.

Сайт: http://zbsunion.by/, email: zbsstydent@gmail.com

«Экадом» — гэта грамадскае аб’яднанне, якое прапагандуе экалагічна прыязны лад жыцця і ідэі ўстойлівага развіцця.
Мы шукаем баланс паміж прыродай і цывілізацыяй і жадаем наблізіцца да разумення свету і свайго месца ў ім.
«Экадом» распрацоўвае праблематыку ўкаранення арганічнай сельскай гаспадаркі і пермакультуры (сельскай гаспадаркі, заснаванай на ўзаемасувязях, што назіраюцца ў натуральных экасістэмах) у Беларусі, экалагічнай архітэктуры і будаўніцтва, прымянення нормаў Орхускай канвенцыі, выступае за антыядзерную палітыку дзяржавы.
Асноўны праект «Экадома» — стварэнне адукацыйнага цэнра, на базе якога адбываюцца семінары, курсы, летнікі для дзяцей і моладзі.
«Экадом» заўсёды адкрыты для супрацоўніцтва з НДА, будаўнікамі, фермерамі, эколагамі, настаўнікамі, з дзецьмі і дарослымі, з усімі, хто жадае жыць у гармоніі з навакольным асяроддзем.

Сайт: http://ecohome-ngo.by/, email: ecohome.by@gmail.com

«Студэнцкая Рада» з’явілася ў сакавіку 2008 года як ініцыятыва групы студэнтаў розных навучальных устаноў г. Мінска. Яе стварэнне стала адказам на пастаянныя парушэнні правоў і свабод студэнтаў Беларусі.
Шматлікія студэнты ведаюць «Студэнцкую Раду» як арганізацыю, у якую можна звярнуцца ў выпадку ціску ці парушэння правоў з боку ўніверсітэта. З самага пачатку сваей дзейнасці мы паспяхова аказваем юрыдычныя кансультацыі навучэнцам ВНУ, тлумачым законы і дапамагаем дамагчыся справядлівасці.
Аднак «Студрада» не абмяжоўваецца адным накірункам дзейнасці. Мы праводзім даследванні становішча студэнтаў у Беларусі, выканання іх правоў і   рэалізацыі свабодаў, праводзім інфармацыйныя кампаніі і адукацыйныя мерапрыемствы.
Мы верым, што дзейнайсць «Студэнцкай Рады» спрыяе фармаванню новага пакалення студэнтаў, паўнавартасных удзельнікаў адукацыйнага працэса, якія маюць актыўную грамадскую пазіцыю і крытычнае мысленне. Мы жадаем, каб навучэнцы былі салідарнымі, імкнуліся да свабоды і адчувалі сябе часткай студэнцкай супольнасці.

Сайт: studrada.org, email: students.rada@gmail.com

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты — гэта моладзевая суполка партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
МХД аб’ядноўвае актыўных і неабыякавых маладых людзей, якія прагнуць бачыць Беларусь незалежнай, дэмакратычнай і прававой дзяржавай, якая базуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях.
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты выступаюць за нарадаўладдзе, бо адзінай крыніцай ўлады ёсць народ, які ажыццяўляе сваю волю шляхам свабодных выбараў.
Мы ўпэўненыя, што палітыка нацыянальных інтарэсаў павінна быць стрыжнем усёй унутранай палітыкі Беларусі.
МХД адстойваюць ідэю дэідэалагізацыі ўсіх дзяржаўных інстытутаў: сям’і, войска, праваахоўных органаў, сістэмы адукацыі.
Мы распрацавалі комплексны план рэфармавання палітычнага ўладкавання беларускай дзяржавы і грамадства, каб дасягнуць галоўнай мэты МХД — маральна-духоўнага, нацыянальнага, палітычнага і эканамічнага адраджэння Беларусі.

Сайт: http://ychd.info/, email: bcdyouth@gmail.com

Мы — «Маладая Грамада». Мы маладыя, адукаваныя, амбітныя. Мы сучасна мыслім, нам чужы радыкалізм, які сёння часам уласцівы як уладзе, так і апазыцыі.
Мы разумеем, што дзеянні без падмурку ведаў — гэта першы крок да паразы. Таму мы пастаянна вучымся і пераймаем вопыт іншых развітых краін, каб увасобіць яго ў Беларусі.
«Маладая Грамада» — рэалісты Мы разумеем, што свабоднае і высокаразвітае грамадства нельга пабудаваць за тыдзень ці год. Таму для нас галоўнае — стварыць супольнасць маладых людзей, якія падзяляюць нашы імкненні. Мы жадаем сфарміраваць моладзевую грамадзянскую супольнасць праз сацыяльнае партнёрства.
Мы — левыя. Свабода, роўнасць, салідарнасць — гэта пра нас.

Сайт: msd-mh.info, email: secretary.general@msdmh.org

«Маладыя дэмакраты» — моладзевая арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі, заснаваная ў 2007 годзе. Місія «Маладых Дэмакратаў» заключаецца ў развіцці грамадзянскай супольнасці  і дэмакратычных інстытутаў краіны праз павышэнне ўдзелу маладых людзей у палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах грамадскага жыцця.
Свае мэты і задачы арганізацыя рэалізуе праз правядзенне круглых сталоў па абмеркаванні праблем, канферэнцый, семінараў, трэнінгаў, вулічных акцый, выданне і распаўсюд друкаванай прадукцыі, публікацыі ў электронных СМІ, удзел у выбарчых кампаніях.

Сайт: http://goo.gl/SMho0j, email: youngdemocratsucp@gmail.com

Республиканская общественная молодёжная организация “Гражданский Форум” (РОМО “Гражданский Форум”) — один из флагманов общественного молодёжного движения Беларуси. Созданная в 1996 г., организация сегодня является не только старейшей молодёжной НГО страны, но и единственной негосударственной общественной молодёжной организацией, имеющей официальную регистрацию в Беларуси. В 1999 г. “Гражданский Форум” был высоко отмечен и на европейском уровне, получив Margaret Thatcher’s Award как лучшая молодёжная демократическая организация Европы.
Миссия “Гражданского Форума” — распространение либеральных ценностей в белорусском обществе, содействие самореализации белорусской молодёжи в общественно-политической сфере. Содействовать этому призваны такие направления в деятельности организации как:
– развитие неформального образования посредством семинаров и тренингов различной тематики, ежегодного летнего лагеря Freedom Хутор 2017;
– распространение идей толерантности и взаимоуважения, обучение инновационным методикам неформального образования через серию международных обменов Erasmus+. “Гражданский Форум” — ведущий провайдер данной программы в Беларуси;
– содействие политической включенности белорусской молодёжи посредством участия в качестве кандидатов в депутаты на выборах различных уровней в Беларуси (избирательные кампании 2014, 2016 гг.) и в миссиях наблюдателей на выборах в Беларуси, России, Швеции, Литве, Норвегии;
– развитие гражданских инициатив молодёжи на локальном и региональном уровнях — проекты “Полотно истории в стиле граффити”, “Мониторинг работы депутатов в г. Могилев” и пр.
РОМО “Гражданский Форум” является полноправным членом International Federation of Liberal Youth, Liberal Youth of Europe, European Minority Youth Network и RADA.

Сайт: https://civilforum.by/, email: belaruscivilforum@gmail.com

Молодежная общественная организация «Молодежная инициатива» (МОО «Молодежная инициатива») занимается реализацией общественных инициатив в сфере молодежной политики, неформального образования, культурной дипломатии, которые, помимо прочего, направлены на укрепление международного авторитета Беларуси, содействие конструктивному диалогу с ведущими зарубежными государствами.
В частности, в 2015 году в г. Минске совместно с итальянскими партнерами проведен первый в Беларуси молодежный тренинг по программе «Erasmus+» Европейской комиссии.  В апреле 2015 года «Молодежная инициатива» основала общественную инициативу «Minsk Shapers Hub», которая напрямую связана и является одним из структурных подразделений молодежного крыла Всемирного Экономического Форума в Беларуси.
В 2018 году Минский хаб в партнерстве с МОО “Молодежная инициатива” стал одним из 5 победителей конкурса “WeSeeEqual” и был награжден грантом Всемирного экономического  форума и компании “Проктер и Гембл” для реализации проекта, направленного на продвижение в Беларуси гендерного равенства.

Сайт: https://www.salto-youth.net/tools/otlas-partner-finding/organisation/ngo-youth-initiative.6075/  , email: YouthInitiativeBY@gmail.com

Берасцейская культурна-асветніцкая ініцыятыва “Грунт” – аб’яднанне людзей, якія вераць у Беларусь як у незалежную, культурна самадастатковую, еўрапейскую краіну. Будучыня якой залежыць выключна ад волі і актыўнасці яе грамадзян.
Зараз працуе ў фармаце Краўдфанд-кафэ “Грунтоўня” –  крэатыўнай прасторы, дзе можна не толькі праводзіць культурныя ды грамадскія мерапрыемствы, але і папярэдне збіраць на іх неабходныя сродкі.
Грунтоўня не адзіны накірунак працы арганізацыі. З астатнімі праектамі можна знаёміцца на старонка арганізацыі ў сац.сетках:

Вконтакте Facebook email: grunt.brest.by@gmail.com

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пачаў сваё існаванне як ініцыятыва трох дзяўчат (Марына Штрахава, Марыя Лукашук і Вольга Арцёмчык), якія ад імя МПГ “Студэнцкая Рада” падалі заяўку на правядзенне Жывых Бібліятэк у Беларусі датскім арганізатарам і атрымалі дазвол на выкарыстанне метадалогіі Human Library, лагатыпу і іншых матэрыялаў.
Першае мерапрыемства было арганізавана 11 кастрычніка 2014 года. За крыху больш чым 2 гады рэалізацыі праекта ад імя МПГ “Студэнцкая Рада” было праведзена каля 40 мерапрыемстваў, якія сабралі больш за 200 Кніг і 2 500 Чытачоў.
12 ліпеня 2017 года супольнасць атрымала рэгістрацыю ў Мінгарвыканкаме як сацыяльна-творчая ўстанова “Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.
Місія арганізацыі – развіццё грамадства, пабудаванага на прынцыпах роўнасці, інклюзіі, недыскрымінацыі і талерантнасці, праз эфектыўную камунікацыю паміж рознымі сацыяльнымі групамі і павелічэнне іх бачнасці.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці арганізацыі з’яўляюцца:

  • развіццё крытычнага мыслення ў моладзі праз выкарыстанне метадаў нефармальнай адукацыі (Жывая Бібліятэка, Шчырыя размовы, сацыяльныя гульні, трэнінгі, лекцыі і інш.).
  • павелічэнне даступнасці прастораў і мерапрыемстваў для шырокага кола маргіналізаваных (уразлівых) груп (восеню 2018 году праведзены пілотны маніторынг даступнасці публічных прастораў Мінска для розных уразлівых груп).
  • змена адносін грамадства і паляпшэнне становішча да маргіналізаваных (уразлівых) груп у грамадстве праз павелічэнне бачнасці іх прадстаўнікоў і прадстаўніц, іх праблем, інтарэсаў і поспехаў у публічнай прасторы.

Сайт: http://humanlibrary.by/, email: human.library.belarus@gmail.com

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” было зарэгістравана ў 1997 г.
Місіяй арганізацыі з’яўляецца развіццё грамадскай актыўнасці сяроз розных колаў насельніцтва  шляхам інфармацыйнай і адукацыйна-асветніцкай падтрымкі дэмакратычных грамадскіх ініцыятываў.
Асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі:
  • Інфармацыйная падтрымка грамадскіх ініцыятыў.
  • Медыяадукацыя («Школа маладога журналіста», «Школа медыяменеджмента», «Школа PR і медыякампетэнцый», Фестывалі журналістыкі, навучальныя візіты і абмены).
  •  Універсітэт Залатога Веку: інтэлектуальная, сацыяльная і фізічная актывізацыя сталых людзей.
  • Развіццё мясцовых супольнасцей і сацыяльнай анімацыі (“Адкрытая школа мясцовай супольнасці” – трэнінгі і навучальныя візіты для грамадскіх актывістаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі, “Акадэмія рэгіянальнага развіцця“, дапаможнік “Сацыяльны аніматар”, дапамога ў стварэнні мясцовых сайтаў,  валанцёрская праца з сіротамі і г.д.).
  • Культура і спадчына (выданне літаратуры (“Песьня пра Зубра”, “Легенды і міфы”: ад Нёмана да Буга”, “Традыцыйная кухня Беласточчыны і Гарадзеншчыны”), міжнародныя культурніцкія праекты, праекты па захаванні і папулярызацыі гістарычнай спадчыны Гарадзеншчыны  (“Постаці“, “Новы свет”).
  • Развіццё транспамежнага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі (Форум НГА Еўрарэгіёна “Нёман”, ПоЛіБелКа (2003, 2006, 2010), міжнародныя моладзевыя летнікі, абмен валантэрамі і г.д.), удзел у працы Усходнееўрапейскай сеткі па грамадзянскай адукацыі (EENCE).
  • Умацаванне патэнцыялу грамадскіх ініцыятываў (“Школа моладзевых работнікаў”, навучальныя візіты, трэнінгі, кансультацыі па планаванні дзейнасці арганізацыі, сувязях з грамадскасцю, распрацоўцы праектаў, арганізацыйным развіцці, распрацоўцы навучальных праграм, выкарыстанні новых медыяў і г.д.).

Сайт: http://3sektar.by, email: 3sektar@gmail.com

Брестское молодежное общественное объединение (БМОО) «Время Земли» помогает инициативам Бреста и Брестской области решать экологические проблемы через участие в реализации концепции “Брест – город – парк”, мониторингах нарушений природоохранного законодательства, общественных кампаниях, проектах и других мероприятиях.
БМОО «Время Земли» – это активные граждане Брестской области, объединенные одной общей идеей – защита и улучшение окружающей среды и сохранение природного потенциала Беларуси. Деятельность направлена на популяризацию «зелёного» движения, сохранение и развитие зеленых зон в городской и сельской местности и решение конкретных экологических проблем.
Приоритетные стратегии

  • Развитие гражданской активности и инициатив.
  • Распространение актуальной информации  о состоянии окружающей среды и изменениях климата.
  • Участие и поддержка местного бизнеса и крупных компаний в решении проблем окружающей среды.
  • Повышение интереса у молодых людей к неформальному образованию (стажировки, тренинги).
  • Повышение интереса у граждан самостоятельно решать “экологические” проблемы.
  • Местные органы власти всех уровне ответсвенности реагируют на обращения граждан и ставят задачу их решить в приоритет.
  • Повышение интереса у  местных органов власти к  успешным практикам и проектам направленных на сохранение окружающей среды и ее развитие с учетом “зеленых” технологий.
  • Местные бюджеты в экологических и природоохранных государственных структурах,  распределены исходя из потребностей граждан и расходуется на решение тех экопроблем которые существуют.
  • Участие местных жителей в финансировании деятельности организации Время Земли.

Вконтакте Facebook email: bypa.earthtime@gmail.com

Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі
Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі Пра сяброўскія арганізацыі