Мiжнародны курс па правах чалавека для моладзi
Праграма Міжнароднага курса будзе складацца з трох модуляў, першы з каторых пройдзе ва Украіне ў адукацыйным доме правоў чалавека ў Чарнігаве з 22 па 26 лістапада 2017 году. Два наступных модуля адбудуцца ў Вільне і Грузіі на базе дамоў правоў чалавека цягам 2018 году. У мерапрыемстве прымуць удзел 20 чалавек – 8 удзельнікаў з Украіны, 8 зь Беларусі і 4 з Грузіі.
Удзельнікі змогуць:
• паглыбіць веды ў галіне правоў чалавека, стандартаў правоў чалавека;
• авалодаць інструмэнтамі аналізу выкананьня правоў чалавека для арганізацыі, паляпшэньня і правядзеньня назіраньня ў краінах удзельнікаў курса;
• прыняць удзел у практычным заданьні ў органах дзяржаўнай улады;
• навучыцца выкарыстоўваць сучасныя мэдыя і сацыяльныя сеткі для прасоўваньня канцэпцыі і каштоўнасьцяў правоў чалавека;
• прыняць удзел у нефармальным зносінах, факультатывах;
• згэнераваць свае ідэі, сфармаваць каманду аднадумцаў і азнаёміцца з хатнім заданьнем, якое будзе накіравана на тое, каб замацаваць навучальныя мэты першага модуля курса і падрыхтаваць удзельнікаў да іншага модуля;
• атрымаць экспэртнае суправаджэньне і падтрымку ад сеткі Дамоў правоў чалавека.
Патрабаваньні да ўдзельнікаў зь Беларусі:
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў, якія зьяўляюцца выпускнікамі “Праваабарончых летніх школаў па правах чалавека ў Вільні”, маюць вопыт у грамадзкай і / або праваабарончай дзейнасьці і маюць патрэбу ў павышэньні кваліфікацыі. Прэтэндэнтам на ўдзел у конкурсе неабходна запоўніць форму заяўкі.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары забясьпечваюць пражываньне, харчаваньне і праезд удзельнікаў. Працоўная мова расейская.
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 кастрычніка 2017 г.