Лявон Марозаў – міжнародны сакратар РАДА – стаў часткай Працоўнай групы экспертаў і экспертак па правах моладзі Еўрапейскага моладзевага форума

Лявон Марозаў – міжнародны сакратар РАДА – стаў часткай Працоўнай групы экспертаў і экспертак па правах моладзі Еўрапейскага моладзевага форума

Добрая навіна!

14615730_1310067202360243_1170253486260234931_o

Віншуем Лявона Марозава – міжнароднага сакратара Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, які стаў часткай Працоўнай групы экспертаў і экспертак па правах моладзі Еўрапескага моладзевага форума!

Працоўная група па правах моладзі будзе адказваць за аказанне падтрымкі арганізацый-сябраў ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі ў Жэневе, прымаць актыўны ўдзел у распрацоўцы праваабарончых палітык моладзевага форума, які налічвае больш за 100 арганізацый-сябраў.
Форум прадстаўляе сотні моладзевых арганізацый і мільёны маладых людзей па ўсёй Еўропе!