Кааліцыя стратэгічных партнёраў 2019
Штогадовая сустрэча Кааліцыі стратэгічных партнёраў адбылася 6-7 чэрвеня ў Мінску!
Сёлета ў сустрэчы прынялі ўдзел нацыянальныя моладзевыя саветы Германіі (DNK) , Польшчы (Polska Rada Organizacji Młodzieżowych PROM), Літвы (LiJOT), Швецыі (LSU) і Еўрапейскага моладзевага форума (European Youth Forum).
Вялікая ўвага ў праграме была аддадзеная разгляду бягучага становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і задач, якія стаяць перад нацыянальнымі моладзевымі саветамі ў іх краінах.
Акрамя таго, былі вызначаныя далейшыя крокі па адстойванні сваіх інтарэсаў на еўрапейскім узроўні пры дапамозе стратэгічных партнёраў.
Мы ўдзячныя нашым сябрам за змястоўнае абмеркаванне, цікавасць і паразуменне!
Дзякуй! Danke! Dziękuję! Ačiū! Tack! Thanks!