Школа праектнага мэнэджара адкрываецца ў Брэсце
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае “Школу праектнага мэнэджара” для актывіста_к і валанцёра_к грамадскіх арганізацый з Берасця і вобласці.
Хто можа прыняць удзел?
Удзельні_цамі “Школы” могуць стаць студэнт_кі 4-5 курсаў, якія з’яўляюцца валанцёр_камі грамадскіх арганізацый Берасця і Берасцейскай вобласці, альбо проста ініцыятыўнымі людзьмі, якія жадаюць навучыцца распрацоўваць і рэалізоўваць уласныя праекты. Усяго навучэнцамі школы стануць 20 чалавек.
– Мы запрашаем студэнтаў 4-5 курсаў, таму што часта ў гэты момант людзі сыходзяць з грамадскай дзейнасці ў дарослае жыццё, – кажа кіраўнік “Школы праектанага мэнэджара” Дзяніс Трацюк. – Мы хочам паказаць, што можна і пасля ўніверсітэта заставацца актыўным, толькі не ў якасці валанцёра, а ўжо на новым узроўні грамадскай актыўнасці. І нават падпрацоўваць у сваёй любімай грамадскай арганізацыі – у статусе праектнага мэнэджэра, які ўмее планаваць, пісаць і рэалізоўваць ўласныя праекты.
Для таго, каб прыняць удзел, трэба запоўніць форму. Дэдлайн падачы заявак – 18 жніўня.
Як будзе адбывацца навучанне?
Першая сустрэча ў межах “Школы” пройдзе з 24 па 29 жніўня. На ёй эксперты і эксперткі ў праектным мэнэджмэнце распавядуць, як правільна знайсці і сфармуляваць праблему, вызначыць зацікаўленыя бакі, дзе шукаць прыхільнікаў і партнёраў. Асобая ўвага падчас шасцідзённага інтэнсіву будзе нададзена пытанням напісання праекта, фандрэйзінгу, фармаванню каманды, планаванню дзейнасці. Таксама ўдзельні_цы Школы навучацца працаваць з валанцёр_камі і медыя, маніторыць і ацэньваць вынікі праекта.
Пасля першай сустрэчы кожн_ая ўдзельні_ца атрымае заданне, якое будзе заключацца ў напісанні і рэалізацыі міні-праекта. 10 самых цікавых праектаў атрымаюць падтрымку.
На працягу ўсяго этапа рэалізацыі праектаў (верасень-снежань) удзельні_цы Школы змогуць кансультавацца з эксперт_камі па праектным мэнэдмэнце.
А што пасля заканчэння “Школы”?
Пасля завяршэння “Школы”, кожн_ая з удзельні_ц зможа прыняць удзел у конкурсе на лепшы рэалізаваны праект і пазмагацца за каштоўны прыз. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў святочнай абстаноўцы, з удзелам прадстаўні_ц НДА Берасця і Беларусі.
Калі твае вочы гараць энтузіязмам, а жаданне навучыцца праектнаму мэнэджмэнту б’е праз край – запаўняй заяўку.
Па ўсім пытанням, звязанымі з “Школай”, звяртацца да Дзяніса: 8029 8010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).