Міжнародны Форум Media Literacy Solutions
18-19 кастрычніка 2019 года ў Мінску пройдзе першы міжнародны Форум па медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions.
Гэта найбуйнейшая падзея ў свеце медыяпісьменнасці на постсавецкай прасторы.
Запрашаюць удзельнікаў і ўдзельніц, якія працуюць з медыяпісьменнасцю і звязанымі з ёй тэмамі:
- журналістаў і журналістак;
- работнікаў і работніц адукацыі (фармальнай і нефармальнай, для дзяцей і дарослых);
- прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, праектаў.
Мэта форуму – сабраць вопыт удзельнікаў з усяго свету і разам знайсці рашэнні для павышэння медыяпісьменнасці ва Усходняй Еўропе і рэгіёне Усходняга партнёрства. Мы хочам распавесці пра ўжо існуючыя ініцыятывы, стварыць прастору для нетворкінга – зносін, пошуку партнёраў для новых праектаў.
Да нас прыедуць спікеры і спікеркі з Беларусі, ЗША, Вялікабрытаніі, Украіны, Грузіі, Італіі, Польшчы, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Чарнагорыі, Сербіі і іншых краін.
Медыяпісьменнасць у кантэксце Форуму – гэта ўменне чалавека свядома ставіцца да інфармацыі, якую ён ці яна атрымлівае з медыя: крытычна думаць, задаваць пытанні, правяраць праўдзівасць, распазнаваць фэйкі, прапаганду і маніпуляцыі.
Арганізатары: Беларуская Нацыянальная Платформа Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнёрства, Digital Communication Network і Chevening Alumni Project Fund, Прэс-клуб Беларусь.
Працоўныя мовы: англійская/руская. Будзе арганізаваны пераклад.
Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на дарогу і пражыванне падчас форума для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў, якія запытаюць фінансавую дапамогу.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 кастрычніка 2019.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц па спасылцы.
Калі: 18-19 кастрычніка 2019 г.
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Кантакты: MediaLiteracySolutions@gmail.com