19-20 кастрычніка адбыўся RADA FORUM 2019
Пра вынiкi мы ў хуткiм часе распавядзем вам падрабязней, а гэта пост падзякі!
RADA FORUM 2019
Падчас форуму ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёміліся з моладзевай палітыкай Польшчы, Швецыі, Лівана, мелі магчымасць далучыцца да дыскусіі з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі міжнародных арганізацый у Беларусі: Юнэля Сальнікава Pact і Марыя Відзевіч UNICEF Belarus, Амбасадарка Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан і Віцэ Консул Лаянэл Ху з Амбасады Вялікабрытаніі ў Мінску.
Юнэля Сальнікава, Зміцер Герыловіч, Лаянэл Ху, Крысціна Юханесан
Вялiкi дзякуй міжнародным гасцям:
Aniina Karlsdottir – праектная каардынатарка шведскага моладзевага нацыянальнага савета, LSU – Sveriges Ungdomsorganisationer.
Sarah Masri – праектная каардынатарка ліванскага моладзевага нацыянальнага форуму, MASAR.
Mateusz Czerniga – Старшыня моладзевага нацыянальнага савета, Polska Rada Organizacji Młodzieżowych PROM.
Yara Matta – прадстаўніца Ліванскага студэнцкага савета.
Fadi Hassoun – прадстаўнік Сірыйскай сацыялістычнай партыі ў Ліване.
Nukri Kvelashvili – Грузінская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства.
Yara Matta, Fadi Hassoun, Sarah Masri, Nukri Kvelashvili, Даніла Лаўрэцкі.
Дзякуй экспертам і эксперткам, якія дапамагалі выпрацоўваць рэкамендацыі да тэксту моладзевай палітыкі: Зміцер Кароль, Марына Штрахава, Вольга Янчук, Аляксандр Каралевіч, Марына Дубіна, Анатоль Марцінкевіч.
Вольга Янчук, Марына Штрахава, Зміцер Кароль, Уладзь Сташкевіч, Марыя Ландо, Анатоль Марцінкевіч, Уладзімір Корж.
РАДА вельмі ўдзячная мадэратарам i мадэратаркам, без якiх уявiць RADA FORUM 2019 было б немагчыма: Алена Танкачова, Серж Харытонаў, Уладзімір Корж, Марыя Ландо.
Алена Танкачова
Дзякуй валанцёрам i валанцёркам, якiя дапамагалi нам падчас форуму: Станіслаў Чахееў, Наталля Старынская, Марыя Журба, Дзіяна Сульжыц, Вольга Васілько, Аляксандра Стаін, Вераніка Бандарэнка.
Аляксандра Стаін, Вольга Васілько
Культурны цэнтр “КОРПУС”, Марыя Значонак, Лізавета Неўмяржыцкая – вы неверагодныя! Дзякуй, што падтрымлівалі і дапамагалі ў арганізацыі RADA FORUM.
Асабiсты дзякуй Ганне Дапшэвічутэ, Кацярыне Бунінай, Лявону Марозаву, Зміцеру Герыловічу!
Таксама хочам сказаць дзякуй удзельнiкам i ўдзельнiцам, якія завіталі на форум, за плённыя выходныя i выдатную працу.
За фота дзякуй Зміцер Курашоў.
Усе фота шукайце па спасылцы.