Генеральная асамблея Шведскага нацыянальнага моладзевага савета
8-12 лістапада Старшыня РАДА Зміцер Герыловіч і міжнародны сакратар Лявон Марозаў наведалі Генеральную асамблею Шведскага нацыянальнага моладзевага савета LSU.
У межах мерапрыемства прадстаўнікі РАДА прынялі ўдзел у панэльнай дыскусіі па тэме правоў чалавека, тэме Звужаючайся прасторы (Shrinking space) у Беларусі, абмеркавалі будучыню прадстаўленай па гэтай тэме Рэзалюцыі да Еўрапейскага моладзевага форуму, а таксама сустрэліся з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі Міністэрства культуры Каралеўства Швецыі.
Дзякуй за запрашэнне і віншуем Rosaline Marbinah з пераабраннем на пасаду Старшыні Шведскага нацыянальнага моладзевага савета!