Свята «Мова Фэст»
22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:
- пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
- збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
- прадэманструе рэчы, з’явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
- прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы.
- хэдлайнер музычнай часткі – гурт VOLSKI.
Падрабязнасці і праграма свята на сайце мерапрыемства.