Грамадзянская актыўнасць моладзі: асаблівасці і перашкоды

25 лютага адбылася прэзентацыя вынікаў даследавання “Стратэгіі паляпшэння моладзевай палітыкі беларускімі НДА” даследчага цэнтра EAST.
- Ці праўда, што актыўнасць моладзі ў Беларусі ў апошнія гады самая нізкая за ўвесь час даследавання?
- Што замінае моладзі ўцягваецца ў грамадскую дзейнасць, і што не задавальняе ў працы няўрадавых арганізацый і дзяржаўных органаў?
Даследчыкі пагутарылі з актывіст_камі і супрацоўні_цамі НДА, а таксама вывучылі 48 персанальных гісторый маладых людзей ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, якія хацелі б браць удзел у грамадскай дзейнасці, але з нейкіх прычын гэта не робяць. Таксама даследаваліся і гісторыі тых прадстаўні_ц моладзі, якія мелі адмоўны досвед уцягвання ў грамадскую дзейнасць.
Падчас мерапрыемства дырэктар даследчага цэнтру EAST Андрэй Елісееў падзяліўся вынікамі даследавання і распавёў, якія прычыны замінаюць часцейшаму ўдзелу моладзі ў грамадскай дзейнасці.
Даследаванне выявіла тры асноўныя тыпу перашкод: дзяржаўна-бюракратычныя, ментальна-культурныя і асобасна-псіхалагічныя.
З даследавання “Стратэгіі паляпшэння моладзевай палітыкі беларускімі НДА”

З даследавання “Стратэгіі паляпшэння моладзевай палітыкі беларускімі НДА”

З даследавання “Стратэгіі паляпшэння моладзевай палітыкі беларускімі НДА”
Па выніках даследавання аўтары падрыхтавалі рэкамендацыі для НДА, якія працуюць з моладдзю.
Вось некаторыя з іх:
- у большай ступені даследаваць каштоўнасныя ўстаноўкі грамадства і станоўчыя наратывы, звязаныя з ажыццяўленнем грамадскай дзейнасці;
- павялічыць узаемадзеянне з мэтавымі групамі ў сацыяльных сетках, у Інтэрнэце і мэсэнджэрах, прымаючы пад увагу павелічэнне іх ролі як сродка камунікацыі і атрымання інфармацыі ў моладзевым асяроддзі;
- у мэтах павелічэння інфармаванасці аб грамадскай дзейнасці перыядычна арганізоўваць серыю публічных прэзентацый прадстаўнікоў і прадстаўніц розных арганізацый (дапамога жывёлам, экалогія, ініцыятывы па рашэнні
праблем мясцовых супольнасцяў і інш.).
Спампаваць даследаванне можна па спасылцы.