Разбуры стэрэатыпы на Жывой Бібліятэцы 22 сакавіка!
На мерапрыемстве вы паразмаўляеце з “Жывымі Кнігамі”: гэтыя людзі маюць пэўную ідэнтычнасць, незвычайны досвед ці лад жыцця, спецыфічную прафесію. З «Жывымі Кнігамі» звязаны стэрэатыпы ў беларускім грамадстве.
Жывая Бібліятэка – гэта магчымасць стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства і змагацца з дыскрымінацыяй.
Калі: 22 сакавіка (нядзеля), 12:30 – 17:30
Дзе: культурны хаб ОК16 (вул. Кастрычніцкая 16 к.25), Мінск
Уваход вольны, зарэгістравацца можна па спасылцы да 19 сакавіка.
Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail Каталог з апісаннем Кніг 21 сакавіка.
Больш падрабязна пра фармат можна даведацца ў тут.
Жывая Бібліятэка ладзіцца ў партнёрстве Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” і праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» у межах Тыдня за роўнасць і інклюзію 16-23 сакавіка 2020 года.