Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі

C 15 па 23 сакавіка праваабарончая арганізацыя Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію.

афиша_фб

У кожнай_га ёсць цэлы тыдзень для таго, каб прайсці праз лабірынты роўнасці/няроўнасці і паглядзець, якія ёсць дыскрымінацыйныя тэндэнцыі і інклюзіўныя практыкі, а таксама пабываць сярод аднадумцаў_ак.

Удзельнічай у серыі мерапрыемстваў, якія былі падрыхтаваныя арганізацыямі і ініцыятывамі ў розных гарадах Беларусі – усяго 5 гарадоў і 12 мерапрыемстваў!

Прыйдзі і падумай, адкрый для сябе нешта новае, натхніся, знайдзі новыя магчымасці і знаёмствы. Далучайся і стань часткай змен на шляху да роўнасці і інклюзіі!

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны або за donate, частка мерапрыемстваў толькі па рэгістрацыі.

Самая поўная інфармацыя пра Тыдзень ў сацыяльных сетках:

Мерапрыемства ў Facebook
Мерапрыемства ў Vkontakte

І так, што ж будзе:

  • 15 сакавіка (нядзеля) Мінск – у рамках беларускай секцыі фестывалю «Нефільтраванае кіно» пакажуць кароткаметражны фільм «Чысцец» пра «транзітных бежанцаў» у Брэсце ад Таццяны Свірэпа. Фільм зняты пры падтрымцы брэсцкага офіса Human Constanta. Больш інфармацыі на  сайце фестывалю.

Калі: 16:30-18:00
Дзе: Культурны хаб ОК16 (вул.Кастрычніцкая, 16/25)
Патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.

  • 15 сакавіка (нядзеля) Барысаў – «Жывая Бібліятэка».

Калі: 14:00-17:00
Дзе: кафэ «Фабрыка» (вул. Даўмана, 78).
Патрэбна рэгістрацыя па  спасылцы.

  • 17 сакавіка (аўторак) Магілёў – ініцыятыва «Новыя Рэгіёны» правядуць кінапаказ па фільме «Клас».

Калі: 18:00
Дзе: «Читайбург» (вул. Ленінская, 41, ГЦ Аліса, бакавы ўваход)
Патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.

  • 18 сакавіка (серада) Брэст – трэнінг па негвалтоўнай камунікацыі ад Human Constanta.

Калі: 19:00 – 20:30
Дзе: арт-прастора «Калідор» (вул.Астроўскага, 12)
Уваход вольны.

  • 19 сакавіка (чацвер) Мінск – лекцыя філасафіні Вольгі Шпарагі па тэме “Выключэнне іншых: ад права падпарадкоўваць да права забіваць”.

Калі: 19:00 – 20:30
Дзе: #ZAL2 (вул. Казлова, 3, «Палац мастацтваў», 2 паверх)
Уваход вольны.

  • 20 сакавіка (пятніца) Мінск – DANCING FOR DIVERSITY (CHARITY PARTY 18+) – вечарынка роўнасці ад тусовачнай ініцыятывы Minsk Girl Gang, феміністычнай ініцыятывы тэндэр на гендэр, Насты Базар і Нuman Сonstanta. Уваход за ахвяраванне ад 1 рубля – выручаныя грошы пойдуць для прытулку «Радзіслава», фестывалю Самаклопату 2.0 і гуманітарнай дапамогі прыёмнай замежных гармадзян_ак і людзей без грамадзянства Human Constanta ў Брэсце. Акрамя гэтага, будзем збіраць прадукты для «Радзіслава» і дзіцячыя цацкі для дзяцей транзітных бежан_ак у Брэсце. Больш інфармацыі  тут.

Калі: 19:00 – 00:00
Дзе: Бар “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19)
18+ Уваход вольны (donate)

  • 21 сакавіка (субота) Мінск – Творчы майстар-клас «Плакаты роўнасці».

Калі: 11: 00 – 17:00
Дзе: месца паведамім пасля рэгістрацыі і адбору
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

  • 21 сакавіка (субота) Баранавічы – канцэрт «Рок супраць нянавісці» ад Baranki Punx (Messed Up і іншыя выдатныя беларускія альтэрнатыўныя групы).

Калі: 19:00
Дзе: месца – тут.
Уваход вольны.

  • 22 сакавіка (нядзеля) Мінск – «Жывая Бібліятэка», падрабязней па спасылцы. Сустрэча ў  facebook.

Калі: 12:30 – 17:30
Дзе: Культурны хаб ОК16 (вул.Кастрычніцкая, 16/25)
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

  • 22 сакавіка (нядзеля) Мінск – кінаклуб MAKEOUT – фільм «Маргарыту, з саломінкай». Лайла вельмі таленавітая. Яна складае музыку, піша вершы і не лічыць свой цэрэбральны параліч асаблівай перашкодай  на шляху да мэтаў. Пасля непрыемнага інцыдэнта дзяўчына пакідае свае былое жыццё ў Дэлі і пераязджае  ў Нью-Йорк.

Калі: 19:00
Дзе: месца паведамляецца пасля рэгістрацыі
Абавязковая рэгістрацыя да 16 сакавіка па спасылцы.

  • 22 сакавіка (нядзеля) Брэст – рэжысерка Таццяна Свірэпа пакажа свой кароткаметражны фільм «Чысцец» пра «транзітных бежанцаў» ў Брэсце, а таксама раскажа пра тое, як здарыўся гэты фільм.

Калі: 19:00-20:00
Дзе: Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1)
Уваход вольны.

  • 23 сакавіка (панядзелак) Мінск – Клуб англійскай мовы ад валанцёрскія службы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Калі: 19:00
Дзе: «Тэрыторыя Правоў» (вул. Ложынская 16-404)
Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

 Далучайся!

Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі
Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі Тыдзень за роўнасць і інклюзію 15-23 сакавіка ў Беларусі