Звужаючаяся прастора: уплыў на моладзь і моладзевыя арганізацыі

Звужаючаяся прастора: уплыў на моладзь і моладзевыя арганізацыі

Сёння ў Рубрыцы Савета РАДА Старшыня Зміцер Герыловіч. 

“У пачатку сакавіка я браў удзел у трэнінгавым курсе “Звужаючаяся прастора для грамадства”.

photo_2020-03-12 15.58.09

У межах тыднёвага мерапрыемства каля 30 удзельнікаў і ўдзельніц знаёміліся з самім паняццем і з тым, які ўплыў яно аказвае ў рэальным жыцці. Не абышлося і без прыкладаў з беларускай рэчаіснасці, большасць якіх мы ўжо занатавалі пры распрацоўцы Рэзалюцыі, прынятай Еўрапейскім моладзевым форумам у мінулым лістападзе.

Што такое Звужаючаяся прастора?

Тэрмін гэты даволі малады, таму пакуль няма агульна прынятай яго дэфініцыі. Адна з добрых спроб – вызначэнне CivitatesЗвужаючаяся грамадская прастора перашкаджае яе ўдзельнікам і ўдзельніцам выказваць погляды розных супольнасцей, а таксама ўзаемадзейнічаць з урадам і іншымі дэмакратычнымі інстытутамі для эфектыўнага выканання сваёй ролі вартаўніка ў грамадстве.

Але гэта можа быць не толькі праява нейкіх дзеянняў з боку дзяржаўных органаў. На жаль, такое здараецца і паміж прадстаўнікамі і прадстаўніцамі грамадскай супольнасці.

Яскравы прыклад – гэта нядаўнішні выпадак звароту арганізацый у Адміністрацыю Прэзідэнта за прыняццё закону супраць ЛГБТ-прапаганды.

Іншы прыклад, які распавёў адзін з удзельнікаў трэнінгу, тычыцца таго, што вельмі цяжка атрымаць падтрымку і давер у працы з мігрантамі і ўцекачамі ў еўрапейскіх краінах, калі ты не мясцовая НДА, а НДА, якой кіруюць самі прадстаўнікі і прадстаўніцы супольнасці ўцекачоў.

Што з гэтым рабіць?

Перш за ўсё, трэба зразумець, што хаця канцэпцыя і новая, сама з’ява – даволі старая і дастаткова дэтальна апісана ў даследаваннях і прыкладах.

Напрыклад, Савет Еўропы стварыў адмысловую старонку, дзе знаходзяцца даследаванні, рэзалюцыі і іншыя карысныя крыніцы інфармацыі па тэме.

Па-другое, з гэтай праблемай ужо спрабуюць працаваць у Беларусі і ў іншых краінах Свету і можна далучыцца да гэтага працэсу.

Па-трэцяе, супрацоўнічаць як у межах грамадскай супольнасці, так і з органамі ўлады над павелічэннем магчымасцей для грамадскага ўдзелу і памяншэнні перашкод у межах рэалізацыі сваёй місіі грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі.”