Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў!

“Грамадскі фуршэт” павінен быў адбыцца і планаваўся камандай “Віцебск для мяне” на пачатак красавіка, але, як і ўсе адказныя грамадзяне, арганізатары і арганізатаркі сядзяць зараз дома, паспяваючы толькі гартаць стужку і верыць у лепшае.

Тым не менш, абвяшчэнне вынікаў актывісцкай галасаванкі вырашылі не пераносіць, а ўжо зараз адзначыць і падзякваць тым, хто зрабіў нешта вартае ўвагі ў 2019-м. Спадзяемся, гэта хоць крыху падыме вам настрой і вы разам з намі ўзгадаеце пра тых, хто адзначыўся ў полі грамадска-значнай актыўнасці ў Віцебску і вобласці ў мінулым годзе.

Нагадаем, што пераможцы вызначаліся адкрытым галасаваннем з удзелам каманды “Віцебск для мяне”.

Культурніцкі праект

Нацыяльны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа за пастаноўку “Ваўкалак”

1

Прэм’ера, якая адбылася на коласаўскай сцэне 11 снежня. “Ваўкалак” пастаўлены па аповедах Яна Баршчэўскага з кнігі “Шляхціч Завальня”. Творчы саюз Ірыны Цішкевіч, Юліі Карымавай і Дзіяны Юрчанкі зрабіў сапраўдную магію на сцэне, увасабілі сабой якую яшчэ і бліскучыя акцёры (Улляна Атясава, Арцём Герак, Раіса Грыбовіч, Святлана Жукоўская, Зміцер Каваленка, Паліна Крашэўская, Юлія Крашэўская, Пятро Ламан, Аляксей Стома, Юры Цвірко).

Зараз у вас акурат ёсць час перачытаць п’есу, каб дайсці да тэатра ў больш бяспечныя часы і паглядзець на гэтую містычную беларускую пастаноўку.

Экалагічны праект

Намінацыя не ўручаецца. Актывісты і актывісткі, бярыце пакуль не дужа занятую ў Віцебску нішу і зрабіце ўжо ў бягучым годзе круты праект!

Адукацыйны праект

ОГО Віцебск

2

ОГО Віцебск — гэта адукацыйны праект новага фармата у горадзе, дзе зразумелай мовай слухачам і слухачкам распавядаюць пра актуальныя тэмы і фарматы. У 2019 годзе ініцыятыўная група праекта правяла каля 10 івэнтаў для шырокай аўдыторыі, гэта былі і лекцыі, і варкшопы, і дыскусіі.

Мэта праекта — спрыянне адкрытай грамадскай адукацыі, дыялогу ў гарадскім асяроддзі, падвышэнне ўроўню кампетэнцый, якія б палепшылі жыццё гарадскіх жыхароў і жыхарак.

Бясплатныя лекцыйныя курсы для ўсіх “Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя”

3

Курсы па цікавай і пазашкольнай гісторыі горада, якія ўжо з 2016 года праводзяцца ў абласной бібліятэцы. Дзякуй за старанасць і адданасць гэтай ініцыятыве кафедры гісторыі Беларусі дзяржаўнага ўніверсітэта і адміністрацыі абласной бібліятэкі імя Леніна.

Раім пазней наведаць падзеі праекта, а пакуль можна ў суполках паглядзець запісы з найцікавейшых лекцый. Ведайма гісторыю і будзьма разам.

Сацыяльны праект

Дабрачыннае графіці ў прытулку для жывёлаў

4

Малюнак, які з’явіўся на сцяне прытулку для жывёлаў у Білева, цяжка не пазнаць па фірмовай каляровай гаме і стылі выканання. Дзякуй за его стварэнне ўдзельніку творчага аб’яднання #Youfeelmyskill Яну Кузьміну. Па словах аўтара, гэта хіба што першы дабрачынны праект, які мы лічым вельмі ўдалым і прыгожым.

Дзіцячая кніжная крама “Абажурчык”

5

Унікальнае месца для дзяцей, не проста кніжная крама, але сапраўдны клуб для маленькіх аматараз чытання і забавак. У “Абажурчыку” праходзяць майстар-класы, публічныя чытанні, сустрэчы з літаратарамі і літаратаркамі, спектаклі для чытачоў і чытачак усіх узростаў.

Дабрачынная супольнасць “Добрае сэрца”

6

Адна з найбольш пазнавальных арганізацый горада, дзе знайшлі сябе ў дапамоге іншым звычайныя людзі.

Асноўныя напрамкі дапамогі — дзіцячыя дамы, прытулкі, інтэрнаты, а таксама шматдзетныя і незабяспечаныя сем’і. Калі хочацца сапраўднай дабрыні, проста паглядзіце на рэпорты і фотасправаздачы ўдзельнікаў і ўдзельніц аб’яднання. Можа, і самім захочацца далучыцца.

Медыя-праект

Партал “Віцебскі кур’ер news

7

Медыя-гісторыя, за якой сачыла ўся тусоўка зацікаўленых “віцебскіх”, як адзін “Віцебскі кур’ер” ператварыўся ў два, а потым зноў у адзін — “Віцебскі кур’ер news”.

Лідар (-ка) года

Максім Жукаў

8

Гэтага чалавека вы ведаце па музычнай віцебскай тусоўцы (ці калі вы олдфаг, соры), калі хоць раз хадзілі ў той жа “Дзітрых” ці на любы іншы канцэрт, дзе Макс ставіў гук. Але “сацыяльная нагрузка” Максіма Жукава — гэта сядзіба Адамава ў вёсцы Вялікія Лётцы, аднаўленнем і рэстаўрацыяй якой ён займаецца. Спадзяемся, вы даехалі туды ў 2019 і паляжалі на цёплай жнівеньскай траве пад пяшчотныя гукі Markuts Band на Адамаўскім фэсце. Калі не, дык будзем верыць, што фэст адбудзецца і ў 2020-м, а сядзіба хутка заззяе фарбамі новага культурніцкага цэнтра на Віцебшчыне. Дзякуй, Максім!

Ігар Загрэкаў

9

Ня Віцебскам адзіным! Наш полацкі калега Ігар Загрэкаў таксама плённа папрацаваў на ніве актывізму. Ён рэалізоўвае шэраг праектаў на Полаччыне, адзін з выбітнейшых у гэтым годзе — “Радасць быць разам”, скіраваны ў тым ліку і на працу з уразлівымі групамі насельніцтва. Дзякуем і віншуем!

Унёсак у развіцце супольнасці

Адкрыты кубак Хмелю

11

Дзякуй гэтай ініцыятыве за падтрымку спорта і здаровага ладу жыцця! Адкрыты кубак Хмелю праводзіцца ўжо дзявяты год запар аматарскім футбольным клубам “Хмель”. Гэта свята футбола, пазітыву, добрага настрою. Гэта сустрэча старых і новых сяброў і сябровак, штогадовы турнір сярод аматарскіх каманд па міні-футболе.

Партал “Народныя навіны Віцебска”

12

Дзякуй аднаму з вартых СМІ Віцебшчыны за асвятленне жыцця рэгіёна! Менавіта тут мы ўжо колькі гадоў сочым за падзеямі і здарэннямі, шукаем афішу, чытаем цікавыя артыкулы, бачым аўтарскія фота.

Тэлеграм-канал Vitebsk4people

13

Дзякуй годнаму тэлеграм-каналу, які аб’ядноўвае неабыякавых людзей горада, за падтрымку лакальных навін. Віцебск — горад для людзей, а ў чаце абмяркоўваюць важныя гарадскія падзеі і праблемы, у тым ліку інфраструктуру, экалогію, архітэктуру, гісторыка-культурную спадчыну.

Уздым года

Праект Closet Free

14

Closet Free — моладзевая квір-ініцыятыва, якой толькі ў сакавіку споўніўся год. Што не перашкодзіла энергічнай камандзе бліснуць на 34mag, а таксама на Rada Awards.

Актывісты працуюць над гендарнай адукацыяй у горадзе, стварэннем safe space, а таксама праводзяць розныя падзеі пра сексуальнасць, фемінізм і правы чалавека.

Правал года

Конкурс эскізаў для завода “Вістан” 

15

Хочам адзначыць, што ўсе, хто галасаваў, былі вельмі пяшчотнымі і талерантнымі, таму намінантаў і намінантак у гэтай пазіцыі амаль не прызначылі.

Таму каманда “Віцебск для мяне” прымяркавала на гэтую намінацыю ўласны праект — конкурс эскізаў для завода “Вістан”. Арганізатары і арганізатаркі адгрэблі хэйта за гэтыя паўгады, а потым загразлі ў бюракратычных працэдурах, накрыўшыся пандэміяй зверху. Але каманда не губляе настрою і такі спадзяецца калі не размаляваць сценку, дык хаця падзякаваць мастакам і мастачкам, якія знайшлі час на ўдзел у конкурсе.

А таксама асабістая падзяка намесніку старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктару Валер’евічу Глушыну. Шчыры дзякуй за дапамогу і падтрымку культурніцкіх праектаў у горадзе.

16

Усе пераможцы абавязкова атрымаюць свае ганаровыя дыпломы, як толькі каманда зможа зрабіць іх уручэнне і дастаўку бяспечнай. А калі сітуацыя зменіцца – абяцаюць прыдумаць невялікае, але афлайн-святкаванне з нагоды “Грамадскага фуршэта”.

Дзякуй за падтрымку праекта Яўгеніі Пачэпке, праекту “Навука па-за сабой”, Валерыі Субач, Паліне Варабей.

ag9R-QqbboA

Фота ўзятыя з адкрытых суполак і старонак праектаў і герояў у сацыяльных сетках, калі не пазначана іншае (Максім Жукаў – TUT.by; Closet Free — Лера Субач для 34mag.net).

Тэкст – Віка Фаміна.

Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў!
Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў! Грамадскі фуршэт: віншуем пераможцаў!