Які бізнес зможа перажыць пандэмію?
Беларускі бізнес будзе другой пасля аховы здароўя сферай, якая найбольш істотна адчуе ўдар каранавіруса. Асабліва цяжка прыйдзецца малым і сярэднім прадпрыемствам, сектару паслуг, маладым стартапам.
Цэнтр новых ідэй запрашае абмеркаваць будучыню беларускага бізнеса ўжо ў чацвер 23 красавіка ў 15:30. Дыскусія будзе праходзіць у платформе Zoom.
Зарэгістравацца на мерапрыемства трэба па спасылцы.
Спікеры:
Дзяніс Шаўрук, эксперт Праграмы кансультацыйнай падтрымкі прыватнага бізнесу ЕБРР.
Таццяна раскажа, якая падтрымка зараз патрэбна бізнесу, што рабіць інвестарам і стартапам у такой складанай сітуацыі і як будзе выглядаць стартап-экасістэма пасля пандэміі. Дзяніс падзеліцца макраэканамічнымі прагнозамі, а таксама практычнымі парадамі для бізнесу па адаптацыі да новых умоваў існавання.