Змены ў Дэкрэт «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»
Дэкрэт быў апублікаваны 25 траўня 2020 г. i прынёс нечаканыя змены. У гэтым жа месяцы Lawtrend ініцыявала калектыўны зварот у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці з шэрагам прапаноў.
Цэнтр прававой трансфармацыі прааналізаваў апублікаваны дэкрэт і вылучыў яго галоўныя пункты, сабраўшы іх у адзін дакумент:
- Што ж мы ў выніку атрымалі?
- Замежная бязвыплатная дапамога, яе атрымальнікі і адпраўнікі.
- Мэты выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.
- Плата за рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі.
- Вызваленне дапамогі ад падаткаабкладання.
- Уступленне дэкрэта ў сілу і прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з ім.
- Асноўныя першапачатковыя высновы.
Пазнаёміцца з дакументам можна ніжэй.
Дэкрэт уступіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнай публікацыі.