Як працуе COvision — дапамога сацыякультурным арганізацыям?

Як працуе COvision — дапамога сацыякультурным арганізацыям?

CO-vision — гэта афлайн-пляцоўка і каманда тэхнічна падкаваных спецыяліста_к шырокага профілю, якія дапамогуць вам у цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыі зрабіць якасны аўдыё або відэакантэнт.

Вымушаная адмова ад правядзення публічных мерапрыемстваў для многіх выглядае як выклік. Не ва ўсіх ёсць магчымасць хутка і прэзентабельна перайсці ў анлайн, не губляючы якасць выніку.

Зона адказнасці COvision — якасць канчатковага прадукту, вашага аўдыё або відэакантэнту.

Для вас — бяспечная пляцоўка, абсталяванне і каманда прафесіяналаў_к, гатовых ствараць найбольш камфортныя ўмовы.

100844177_1171460176549500_9195115262330798080_oМарыя Колб

На фота працэс запісу адукацыйных відэа для ініцыятывы “Больш цела”.

“Мы вырашылі падаць заяўку, таму што гэта добрая нагода і магчымасць зрабіць якаснае відэа для ініцыятывы, у якой зараз няма на гэта грошай.
Працэс здымак быў вельмі класны, каманда вельмі адказна і прафесійна ставіцца да працэсу, прастора добра арганізавана — ёсць антысептык, маскі, мала людзей на пляцоўцы — сапраўды ўсё бяспечна.
Параіла б іншым падавацца, бо нельга губляць такі шанец. Проста трэба добра прадумаць, што вы хочаце, — і наперад!” —кажа Марыя Колб.

Запісы пры падтрымцы COvision ідуць нон-стоп. Калі кантэнт вашай сацыяльнай ці культурнай ініцыятывы актуальны і не можа чакаць — смела запаўняйце заяўку.

100471858_1171460103216174_8302680839871791104_oМарыя Колб