Прастора Студэнцкай Свабоды знікае

Прастора Студэнцкай Свабоды знікае

Амаль кожны і кожная калісьці былі студэнцтвам. Усе ведаюць, як важна менавіта ў гэты час знайсці аднадумцаў, вывучыць новую мову ці праектны мэнэджмэнт, паспрабаваць зрабіць усё тое, што ў дарослым жыцці мы ўжо зрабіць не зможам. Апошні год усё гэта можна было рабіць на Прасторы ЗБС.

БЛП

Але за памяшкане паднялі арэнду. Пад час крызісу ва ўсім свеце. Пад час усеагульнай салідарызацыі, калі нарэшце можна адчуць, што людзі падтрымліваюць адзін аднога.

Прастора ЗБС была прасторай сапраўднай свабоды меркаванняў, адчуванняў і дзеянняў. Яна стала сапраўдным домам для больш за 200 студэнтаў і студэнтак!

Чаму варта падтрымаць?

ЗБС – гэта магчымасць для ўсяго беларускага студэнцтва рэалізаваць свой патэнцыял, атрымаць падтрымку ды дапамогу ў абароне правоў і інтарэсаў, а таксама проста балдзёжнае кам’юніці, дзверы якога адчынены для ўсіх!

ЗБС тыя, хто гараць сэрцам, бачаць праўду і будуюць будучыню. І ім патрэбнае месца, дзе яны змогуць гэта рабіць!

Падтрымаць Прастору ЗБС можна па спасылцы ці распаўсюдам інфармацыі пра кампанію па збору сродкаў у сваіх сац.сетках.