Drink Talk #2 «Схаваныя пагрозы пандэміі: наступствы для жанчын і прыроды»

Ці праўда, што ва ўмовах каранціну «прырода ачысцілася» або, наадварот, экалагічная павестка сышла на другі план? Ці сталі мужчыны больш уключацца ў хатнія справы і догляд за дзецьмі, або падчас самаізаляцыі нагрузка на жанчын павялічылася яшчэ больш?

Падчас drink talk паспрабуйце разабрацца, чаму становішча жанчын і прыроды падчас крызісу аказваецца падобным і якія ўрокі мы можам атрымаць з вопыту пражывання пандэміі для прасоўвання гендарнай і экалагічнай павестак.
А яшчэ разам з усімі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі дыскусіі паспрабуйе прадставіць жаданыя сцэнары выхаду з пандэміі і неабходныя для гэтага змены.
Удзельніцы
- Таццяна Кузняцова — экафеміністка, супрацоўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аўтарка Ecoidea.by
- Марыя Сума — экафеміністка, кансультантка ў сферы экалагічнага развіцця, супрацоўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў
- Марына Корж — феміністка, актывістка ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!», трэнерка ў сферы нефармальнай адукацыі
- Святлана Гатальская — актывістка ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!», сацыяльная прадпрымальніца
Калі: 9 чэрвеня, 19:00
Дзе: Zoom
Рэгістрацыя па спасылцы.
За дзве гадзіны да правядзення сустрэчы арганізатары_кі вышлюць вам спасылку і пароль для падключэння.
Мерапрыемства ў facebook
***
Пра серыю drink talks «Сацыяльная экалогія: праз пандэмію да ўтопіі», арганізаваную удзельніцамі і ўдзельнікамі Крос-каштоўнаснай антыплатформы.
Пандэмія COVID-19 стала выклікам для сучасных грамадстваў. Яна паказала складаныя перапляценні супольнасцяў, эканомікі і прыроды, асэнсаванне якіх патрабуе ацэнак і даследаванняў з розных перспектыў.
Сацыяльная экалогія прапаноўвае адну з іх. Яе арыенцір – новая ўтопія, прычым не ў сэнсе завершанай праграмы, а ў выглядзе сумеснага гарызантальнага і адкрытага пошуку пажаданай будучыні.
У рамках серыі нашых drink talks разам з усімі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі і з апорай на сацыяльную экалогію нам хацелася б абмеркаваць магчымасці будаўніцтва свету без дамінавання чалавечага грамадства над прыродай і адных людзей над іншымі.