Новыя сябры РАДА!
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – гэта добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый.
І мы з РАДАсцю віншуем з далучэннем у гэты саюз агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, даследчую ўстанову “Прастора інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій», CLOSET FREE і ВІА “Чырвоны баршчэўнік”.
Місія “Дзедзіч” – грунтуючыся на прынцыпах патрыятызму і павагі да беларускай культуры, імкнучыся да дэмакратызацыі краіны і самаўдасканалення сябраў арганізацыі, павышаць грамадзянскую актыўнасць моладзі Берасцейскай вобласці шляхам правядзення асветніцкіх і адукацыйных праграм, масавых мерапрыемстваў і рэсурснай падтрымкі маладзёжных грамадскіх ініцыятыў.
“Чырвоны баршчэўнік” — з’явіліся з квір-арт майстэрань Makeout — група мастакоў і мастачак, якія працуюць на стыку перформансу і акцыянізму.
“Чырвоны баршчэўнік” працуе з рознымі мовамі мастацтва: перформансы, акцыі, інсталяцыі, вышыўка, калажы; з рознымі тэмамі: фемінізм, дыскрымінацыя, гвалт, выгаранне, ЛГБТКІ+, бяздомнасць, цялеснасць, сэксуальнасць і інш.
CLOSET FREE – сацыяльная ініцыятыва з квір-тэматыкай, накіраваная на культурнае і адукацыйнае развіццё горада Віцебска.
Галоўная мэта – стварыць камфортную прастору для зносін, у якой кожны можа быць самім сабой і знайсці аднадумцаў. Ініцыятыва праводзіць розныя мерапрыемствы: кінапаказы, лекцыі, варкшопы і г.д. Тэмы, якія яны закранаюць – гэта сэксуальнасць, гендэрная ідэнтычнасць, фемінізм, Правы чалавека і г.д.
Зараз як ніколі важна падтрымка паміж грамадскімі арганізацыямі — разам мы зробім голас моладзі мацнейшым і больш чутным!