Як прабіцца на вялікую сцэну і захаваць сяброў, сям’ю і сумленне?

Як прабіцца на вялікую сцэну і захаваць сяброў, сям’ю і сумленне?

Такую назву мае адкрытая анлайн сустрэча з Пятром Клюевым – удзельнікам праекту „ЛСП” і лідарам Love Machine.

Пётр Клюеў нарадзіўся і атрымаў першую музычную адукацыю ў Гродна, але адразу пасля сканчэння школы паездзіў па вучэльнях і клубах Аўстрыі і Італіі.

Пасля вяртання на Радзіму ў 2011 г. распачаў самастойную музычную кар’еру – не баяўся эксперыментаваць у розных жанрах, дайшоў да чвэрцьфіналу ўкраінскага “Х-Фактар”.

У 2016-м Пятра запрашаюць у праект “ЛСП”, з якім музыка дае дзясяткі канцэртаў у Расеі, Украіне і Беларусі. Цяпер музыка заняты Love Mashine – уласным музычным праектам.

Klyueu-3-e1590994266300

Сустрэча з Пятром, якая адбудзецца 10 чэрвеня ў 20.00, распачынае цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім, які ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна запоўніць форму заяўкі. На пазначаны ў гэтай форме электронны адрас прыйдзе спасылка на пляцоўку, на якой адбудзецца сустрэча.

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў гэтай і іншых сустрэчах можна ў групах у Фэйсбуку і Інстаграме.