Дыскусія #3 «Black Lives Matter у кантэксце пандэміі»

Дыскусія #3 «Black Lives Matter у кантэксце пандэміі»

Сацыяльная няроўнасць, з якой сутыкнуліся і працягваюць сутыкацца людзі ў перыяд пандэміі, мае ў тым ліку і расавае вымярэнне: так, у ЗША людзі з чорнай скурай паміраюць ад COVID-19 у тры разы часцей, чым людзі з белай скурай. 

Высокая смяротнасць — толькі адно з следстваў структурнай няроўнасці, якое выяўляецца ў дыскрымінацыі пры прыёме на працу, у абмежаванні доступу да сацыяльных, адукацыйных і культурных рэсурсаў, у параўнальна больш высокім узроўні беднасці і больш частых выпадках паліцэйскага гвалту.

Менавіта апошні фактар ​​— забойства белым паліцыянтам чарнаскурага Джорджа Флойда — стаў трыгерам цяперашніх пратэстаў ужо не толькі ў ЗША, але і ў многіх краінах свету, і выклікаў хвалю міжнароднай салідарнасці.

У рамках дыскусіі мы хочам абмеркаваць наступныя пытанні:

  • як працуе структурны расізм? Як ён звязаны з іншымі відамі структурнай дыскрымінацыі і рознымі формамі сацыяльнага, і ў тым ліку інстытуцыяналізаванага (паліцэйскага і інш.) гвалту?
  • якія існуюць шляхі пераадолення расізму?
  • ці ёсць у расізма экалагічнае вымярэнне?
  • нарэшце, якое дачыненне расізм мае да беларускага грамадства?

Удзельнікі і ўдзкльніцы дыскусіі:

  • Аніка Вальке, прафесарка гісторыі (Сент Луиз, США);
  • Ганна Шадрына, сацыёлаг (Лондан)
  • Павал Арабей, актывіст (АБФ)
  • Марыя Сума, экаактывістка (Цэнтр экалагічных рашэнняў)
  • Аляксандр Адамянц, філосаф, дырэктар ECLAB (Кросс-каштоўнасная антыплатформа)

Калі: 23 чэрвеня, 19:00
Дзе: zoom
Рэгістрацыя па спасылцы.

Мерапрыемства ў Facebook.

Дыскусія арганізаваная Кросс-каштоўнаснай антыплатформай і Актыўным Быць Файна.

***

Пра серыю «Сацыяльная экалогія: праз пандэмію да ўтопіі», арганізаваную удзельніцамі і ўдзельнікамі Крос-каштоўнаснай антыплатформы.

Пандэмія COVID-19 стала выклікам для сучасных грамадстваў. Яна паказала складаныя перапляценні супольнасцяў, эканомікі і прыроды, асэнсаванне якіх патрабуе ацэнак і даследаванняў з розных перспектыў.

Сацыяльная экалогія прапаноўвае адну з іх. Яе арыенцір – новая ўтопія, прычым не ў сэнсе завершанай праграмы, а ў выглядзе сумеснага гарызантальнага і адкрытага пошуку пажаданай будучыні.

У рамках серыі нашых drink talks разам з усімі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі і з апорай на сацыяльную экалогію нам хацелася б абмеркаваць магчымасці будаўніцтва свету без дамінавання чалавечага грамадства над прыродай і адных людзей над іншымі.