Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці

Хочаш паспрабаваць сябе ў журналістыцы альбо стаць вядомым_ай блогерам_кай? Навучыцца цікава пісаць, браць інтэрв’ю ў вядомых людзей? Марыш класна здымаць фота і відэа, ствараць крутыя мультымедыйныя праекты? Хутка правяраць праўдзівасць інфармацыі ў медыя? Пазнаёміцца з тым, як працуюць літоўскія і казахстанскія журналісты_кі? Тады Школа для цябе!

Праграма Школы будзе складацца з:
- 4 інтэнсійных трэнінга па 6-8 гадзін (25 і 26 ліпеня, 1 і 8 жніўня)
- 4 вэбінара з практыкамі з Беларусі, Казахстана, Літвы і Швецыі (жнівень-верасень)
- навучальны тур у Літву ( Каунас і/альбо Вільня) для лепшых удзельнікаў_ц курса (верасень альбо кастрычнік)
Да ўдзелу у Школе запрашаюцца журналісты_кі-пачаткоўцы, фрылансеры_кі, блогеры_кі і іншыя зацікаўленыя асобы ва ўзросце ад 15 да 35 год.

Чаму будзеш вучыцца:
- ствараць навіны
- рабіць інтэрв’ю
- рыхтаваць рэпартажы
- здымаць фота і відэа
- ствараць крутыя мультымедыйныя праекты
- распавядаць цікавыя гісторыі
- правяраць праўдзівасць інфармацыі і вызначаць fake news
Навучанне Школе бясплатнае!
У якасці трэнераў_к і экспертаў_к у Школе будуць працаваць дасведчаныя рэдактары_кі і журналісты_кі з гарадзенскіх медыя.

Для ўдзелу ў Школе неабходна да 10 ліпеня запоўніць форму заяўкі.
Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбук і Інстаграм.
Дадатковую інфармацыю пра Школу можна атрымаць таксама па тэлефоне +375336341041.