Форум-тэатр у анлайн!

Форум-тэатр у анлайн!

Правы чалавека – далікатная, важная канструкцыя ў грамадстве. З парушэннем правоў чалавека мы сутыкаемся як у афлайн, так і ў анлайн-жыцці. Форум-тэатр – імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Ён дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.

Кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок, асабліва ў анлайн-прасторы. Зразумець як дапаможа «Форум-тэатр. Zoom edition»!

Калі: 4 ліпеня (субота), 13:00-16:00

Дзе: платформа Zoom

У праграме: 

  • анлайн-гульні на разняволенне,
  • форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека
  • гутаркі на сацыяльна-значныя тэмы
  • пошук рашэнняў анлайн-канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека
  • падрыхтоўка і паказ анлайн-пастаноўкі

Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 3 ліпеня па спасылцы. Колькасць месцаў абмежавана. Раніцай 4 ліпеня зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на e-mail ліст з пацверджаннем і спасылкай на Zoom.

Падрабязнасці на сайце.

Арганізатары «Форум-тэатра. Zoom edition»: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.