Варкшоп “Інклюзіўныя палітыкі як інструмент кіравання разнастайнасцю”

Варкшоп “Інклюзіўныя палітыкі як інструмент кіравання разнастайнасцю”

Разнастайнасць на дадзены момант з’яўляецца важным складнікам дзейнасці розных арганізацый па ўсім свеце.

Інклюзіўныя палітыкі дапамагаюць арганізацыям кіраваць разнастайнасцю і ўлічваць патрэбы розных груп як унутры каманды, так і ў сваёй дзейнасці. Такія палітыкі робяць арганізацыі больш эфектыўнымі і ўстойлівымі, паляпшаюць імідж, павялічваюць кола прыхільнікаў і прыхільніц, памяншаюць рызыкі канфліктаў заснаваных на дыскрымінацыі.

У выніку варкшопа вы:

  • абмяркуеце, навошта трэба кіраваць разнастайнасцю;
  • даведаецеся аб перавагах і прынцыпах кіравання разнастайнасцю ў камандзе;
  • зможаце ацаніць інклюзіўнасць сваёй ініцыятывы ці арганізацыі;
  • убачыце праявы і наступствы дыскрымінацыі;
  • пазнаёміцеся з практычнымі аспектамі распрацоўкі і ўкаранення інклюзіўных палітык і практык.

Варкшоп правядуць кансультанткі па аргразвіццю Наталля Рабава і Ірына Белая.

Калі: 15 ліпеня, 16:00-18:00

Дзе: online, платформа Zoom

Рэгістрацыя адкрыта да 10:00 15 ліпеня па спасылцы. Калі вы запоўніце форму, то 15 ліпеня вам прыйдзе ліст са спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.

Варкшоп будзе карысным для работнікаў і работніц некамерцыйных ініцыятыў і арганізацый, якія хочуць зрабіць сваю дзейнасць больш інклюзіўнай.

Арганізатары варкшопа: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.