Diplomacy Talks: беларускія пратэсты і правы чалавека

Diplomacy Talks: беларускія пратэсты і правы чалавека

“Дыпламатычныя размовы» (Diplomacy Talks) – праект грамадскай арганізацыі “Платформа публічнай дыпламатыі”, накіраваны на развіццё разумення шырокага спектру кар’ерных магчымасцей у міжнародных адносінах, павышэнне дасведчанасці студэнтаў і студэнтак аб прафесійным росце ў галіне дыпламатыі і дзяржаўнай працы, а таксама ўзмацненне ролі моладзі ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва з выкарыстаннем нефармальнай адукацыі.

ГА “Платформа публічнай дыпламатыі” (Харкаў, Украіна) спецыялізуецца на арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў, такіх як моладзевыя форумы, мадэлі ААН, дэбаты, адкрытыя лекцыі, сеткавыя мерапрыемствы і сустрэчы з высокапастаўленымі афіцыйнымі асобамі.

Мэтавая аўдыторыя праекта:

  • студэнты і студэнткі, якія спецыялізуюцца ў галіне міжнародных адносін
  • прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый і органаў мясцовага самакіравання, якія маюць моцную грамадзянскую пазіцыю і якія цікавяцца тэмай дыпламатыі/працы ў дзяржаўных установах

Фармат мерапрыемства: анлайн-дыскусіі з экспертамі і эксперткамі на платформе Zoom з трансляцыяй на Facebook.

31 жніўня а 17:00 пройдзе вебінар з Міклашам Харашці, які быў прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ і спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Міклаш раскажа аб сваім прафесійным мінулым палітыка, журналіста і праваабаронцы, абмяркуе цяперашні ўзровень свабоды прэсы ва ўсім свеце і распавядзе пра апошнія падзеі ў Беларусі.

Мова: англійская.

Спасылка на мерапрыемства ў FB. 

Рэгістрацыя на вебінар тут.

Мерапрыемства праводзіцца “Платформай публічнай дыпламатыі» у партнёрстве з European Democracy Youth Network, маладымі еўрапейскімі пасламі ва Украіне і Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА».