“Як не здацца”

“Як не здацца”

“Як не здацца” – мерапрыемства ў падтрымку пацярпелых у перыяд масавых акцый пратэсту.

Ініцыятыва “Хуже не будет” запрашае ўсіх, хто не адчувае сябе ў бяспецы, хто знаходзіцца ў трывожным стане, хто адчувае стрэс і разгубленасць у сувязі з грамадска-палітычным становішчам.

Калі: 29 жніўня (субота), 15: 00
Дзе: Lo-FI (Кастрычніцкая, 16/3)
Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы.

Вы даведаецеся:

  • як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх (Марфа Рабкова – каардынатарка штаба валанцёраў і валанцёрак Праваабарончага цэнтра “Вясна”)
  • як можна дапамагчы пацярпелым ужо зараз
  • як стабілізаваць эмацыйны стан і знізіць узровень трывогі (Алісія – практыкуючая псіхалагіня, валанцёрка лагера пры Акрэсціна)
  • як пазбегнуць канфліктаў у сям’і ва ўмовах напружанай палітычнай сітуацыі (Анастасія – практыкуючая псіхалагіня сямейных адносін)

* На мерапрыемстве будзе арганізаваны збор сродкаў на рэчы і прадукты першай неабходнасці для людзей, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў месцах часовага ўтрымання.