Негвалтоўнае супраціўленне: гутарка з прафесаркай Эрыкай Чэнавет

1 верасня адбыўся вебінар “Негвалтоўнае супраціўленне: гутарка з прафесаркай Эрыкай Чэнавет”, які арганізавалі Еўрапейскі моладзевы форум і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”.
Негвалтоўнае супраціўленне — тэорыя і практыка дасягнення палітычных мэт без ужывання гвалту. Гэта дасягаецца шляхам грамадзянскага непадпарадкавання, забастовак, адмовы ад супрацоўніцтва, байкоту, сімвалічных пратэстаў і інш. Існуюць даследаванні, якія паказваюць, што эфектыўнасць мірных пратэстаў перавышае эфектыўнасць пратэстаў з ужываннем гвалту.

Як паказалі даследаванні Эрыкі Чэнавет, негвалтоўнае супраціўленне — найбольш эфектыўны спосаб прымушэння кіруючых эліт да пераўтварэнняў і саступак. Пры гэтым, некаторыя даследаванні сцвярджаюць, што эфектыўнасць мірных пратэстаў прыкладна ўдвая перавышае эфектыўнасць пратэстаў з ужываннем гвалту, а для поспеху неабходны ўдзел у пратэстах 3,5 % насельніцтва краіны.
Хто такая Эрыка Чэнавет?
Прафесарка Чэнавет чытае лекцыі па правах чалавека і міжнародных адносінах у Гарвардскай школе Кэнэдзі, а таксама прафесара Сьюзэн С. і Кеннэта Л. Валах у Інстытуце павышэння кваліфікацыі Рэдкліфа.
Прафесарка Чэнавет кіруе лабараторыяй вывучэння негвалтоўных дзеянняў у Гарвардскім цэнтры палітыкі ў галіне правоў чалавека імя Карра, дзе яны вывучаюць праблемы палітычнага гвалту і яго альтэрнатывы.
Часопіс Foreign Policy уключыў Эрыку Чэнавет у спіс 100 лепшых глабальных мысляроў 2013 года за яе намаганні па прасоўванні эмпірычнага даследавання негвалтоўнага супраціўлення. Каб даведацца больш, калі ласка, прайдзіце па гэтай спасылцы.
Улічваючы крызіс у Беларусі, ЕМФ папрасіў Эрыку Чэнавет падзяліцца сваім досведам у галіне мірнага пратэсту і супраціўлення.
Прафесарка Чэнавет не прапаноўвала практычныя рэкамендацыі па сітуацыі ў Беларусі, так як парады звонку могуць быць выкарыстаны ўрадамі ў якасці доказу замежнага ўмяшання, але мы ўпэўненыя, што вебінар выдатная магчымасць пачуць меркаванне эксперткі і даведацца пра негвалтоўнае супраціўленне.
Для тых, хто цікавіцца, вы можаце прачытаць больш аб падыходзе спадарыні Чэнавет па падтрымцы актывістаў_к тут.
Запіс вебінара па спасылцы (на англійскай мове).