Як судзілі Уладзімера Булаўскага?

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска адбывалася судовае паседжанне над сябрам Савета «РАДА» і актывістам Уладзімерам Булаўскім.

Ён быў затрыманы 11 верасня. На Уладзімера складзены два пратаколы па частцы 1 артыкула 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь (удзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве) за яго ўдзел у мірных маршах 10 і 21 жніўня ў Віцебску. Паводле пратаколаў, актывіст браў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 10 жніўня і ў шэсці 21 жніўня («граў на барабане ў групе грамадзян, якія выкрыквалі лозунгі і трымалі ў руках плакаты…»).

Суд адбываўся анлайн, праз скайп. Суддзя Іна Грабоўская.

Уладзімер не прызнаў сябе вінаватым у правапарушэнні 10 жніўня. Патлумачыў, што, калі яго затрымлівалі, проста стаяў з сябрам на прыпынку і чакаў аўтобуса, каб даехаць да кавярні «Бісквіт». Свой удзел у шэсці 21 жніўня не адмаўляў. Сказаў, што сапраўды граў на барабане і падтрымаў шэсце, рэалізаваўшы тым самым свае канстытуцыйныя правы.

Уладзімер Булаўскі на “барабанным шэсці”.

«Лічу, што гэта палітычны ціск на мяне за ўдзел у мірных акцыях», – заявіў Уладзімер наконт свайго затрымання і змяшчэння ў ІЧУ.

Суддзя Іна Грабоўская прызнала актывіста вінаватым.

Уладзімер асуджаны да арышту ў 8 сутак і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).

17 верасня адбудзецца яшчэ адзін суд над Уладзімерам, па артыкулу 17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства). Артыкул 17.1 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага?
Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага? Як судзілі Уладзімера Булаўскага?