БНМС “РАДА” звярнуўся да спецыяльнага дакладчыка Савета ААН па правах чалавека па Беларусі

РАДА выказвае здзіўленне і абурэнне ў сувязі з арыштам чаліні нашай сяброўскай арганізацыі — старшынькі Еўрапейскага моладзевага парламента ў Беларусі Дар’і Скараход.

Даша была затрымана 11 жніўня людзьмі ў чорнай форме без тлумачэння прычын. Затым пад пагрозамі збіцця яе прымусілі разблакаваць мабільны тэлефон. Без тлумачэння прычын яе трымалі ў спецыяльнай транспартнай камеры больш за 5 гадзін і не давалі ні ежы, ні вады.
Пасля таго, як яе даставілі ў РАУС, сталі паступаць пагрозы згвалтавання, хлопцаў жорстка збівалі. Даша прабыла ў аддзяленні больш за 13 гадзін, і пагрозы ў яе адрас пастаянна гучалі. Дашу жорстка тузалі за валасы і ўдарылі па твары за просьбу растлумачыць яе арышт.
У рэшце рэшт, яе адвезлі ў турму, дзе невядомы суддзя вынес прысуд, усіх хто там быў прымусілі змірыцца і прызнаць віну пад пагрозамі збівання. Турэмныя камеры былі перапоўненыя, у камеры, разлічанай на 4 чалавек, былі запоўненыя больш чым па 40 чалавек.
На наступны дзень Даша была дастаўлена да следчага, дзе яе прымусілі падпісаць паперу, якая падвергла б яе крымінальнай адказнасці, калі яе зноў затрымаюць. Праз амаль тры дні пасля затрымання Дашу адпусцілі, не даўшы ніякіх асабістых рэчаў, у тым ліку пашпарт і ключоў ад кватэры. Каля дзвярэй з турмы ёй сказалі бегчы, калі яна хоча жыць.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” салідарны з Дашай, усімі нашымі арганізацыямі-сяброўкамі! РАДА лічыць падобныя дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і спецслужбаў незаконнымі, бесчалавечнымі і злачыннымі ў адносінах да грамадзян і грамадзянак Беларусі.
Вы можаце паглядзець інтэрвʼю Дар’і аб страшным затрыманні на тэлеканале «Дождж» (на рускай мове).
Вы таксама можаце паглядзець першы альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі Савету ААН па правах чалавека, падрыхтаваны РАДА ў 2020 годзе.