Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы?

Падчас анлайн-дыскусіі, арганізаванай Chatham House, даследчыца Вольга Онух прэзентавала прамежкавыя вынікі ананімнага апытання сярод удзельнікаў паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.

Photo by Andrew Keymaster on Unsplash

Апытанне праводзілася ў рамках праекта Mobilise, падчас якога былі апытаныя 21 000 беларусаў, якія прымалі ўдзел у пратэстах у перыяд ад жніўня 2018-га да жніўня 2020-га года. Галоўнае з апытання пра пратэсты 2020-га года прыводзім ніжэй.

Статыстыка пратэстаў

82 % з 21 000 апытаных за апошнія два гады ўдзельнічалі ў пратэстах на вуліцы і анлайн. 71 % фізічна пратэставалі ў Беларусі.

Сярод 7 800 апытаных у жніўні 45 % пратэстоўцаў адзначылі, што далучыліся да дэманстрацый раней за 11-га жніўня. Астатнія мітынгоўцы вырашылі прыняць удзел у пратэстах пасля перыяду жорсткіх затрыманняў. Большасць людзей зноў і зноў вяртаецца на акцыі.

60 % пратэстоўцаў у Беларусі пачыналі свой удзел у пратэстах самастойна, то бок нават не шукалі кампаніі сяброў, якія маглі б далучыцца. Даследчыца адзначае, што гэта амаль беспрэцэдэнтна рэдкі выпадак, калі такая колькасць людзей самастойна вырашае далучыцца да пратэстаў. Толькі 5 % дэманстрантаў атрымалі інфармацыю пра пратэсты ад палітычных партый ці арганізацый грамадзянскай супольнасці, 90 % даведаліся пра пратэсты праз інтэрнэт. А падчас адключэння інтэрнэту ў першыя дні пасля выбараў 66 % пратэстоўцаў даведваліся пра пратэсты праз “сарафаннае радыё”.

Даследаванне таксама паказала, што ў Беларусі страйкі не толькі не з’яўляюцца папулярнымі, але і колькасць удзельнікаў забастовак зменшылася з 20 % да 3 % за апошнія тыдні.

На меркаванне даследчыцы, некарэктна называць пратэсты ў Беларусі рэвалюцыяй праз “Тэлеграм”, бо “YouTube”, “Viber”, “Instagram” ды іншыя сродкі інфармацыі адыгрывалі важную ролю.

Што выклікала ўдзел у пратэстах пасля выбараў 2020?

На першым месцы сярод матываў удзельнікаў пратэстаў называюцца рэпрэсіі. 98 % дэманстрантаў выйшлі на вуліцы ў адказ на гвалт і палітычныя рэпрэсіі. Варыянт на другім месцы па папулярнасці – супраць Лукашэнкі. Трэцім трыгерам стала фальсіфікацыя выбараў, чацвёртым – слабы стан эканомікі ў краіне, пятае – неабходнасць абароны дэмакратыі. На шостым месцы сярод матываў удзелу ў пратэстах – непаспяховая палітыка дзяржавы падчас каранавіруса.

Чаго хочуць пратэстоўцы?

Апытанне паказвае, што тры галоўныя патрабаванні з’яўляюцца самымі папулярнымі сярод пратэстоўцаў: 1) сыход Лукашэнкі; 2) маштабныя дэмакратычныя перамены, у тым ліку змена кіраўніка краіны; 3) свабодныя і справядлівыя выбары, нават калі гэта прывядзе да перамогі Лукашэнкі. Пытанні, звязаныя з карупцыяй, знешняй палітыкай, адносінамі з Расіяй, не фігуруюць як важныя.

Як назвалі б сённяшнюю рэвалюцыю?

Даследчыкі звярнуліся да пратэстоўцаў з пытаннем, як яны хочуць называць беларускія падзеі. Яны пазначылі сем асноўных варыянтаў:

  • Рэвалюцыя ці эвалюцыя
  • Барацьба за справядлівасць і супраць Лукашэнкі
  • Рэвалюцыя жанчын
  • Барацьба за свабоду
  • Барацьба за мір
  • Рэвалюцыя годнасці
  • Рэвалюцыя кветак
Photo by Jana Shnipelson on Unsplash
Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы?
Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы? Сацыялогія беларускага пратэсту: чаму і дзеля чаго беларусы выходзяць на вуліцы?