Працягваецца палітычна матываваны пераслед студэнцтва

17 верасня была затрымана Марфа Рабкова — студэнтка факультэта Міжнароднага права і Права Еўрапейскага Саюза Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта (ЕГУ), праваабаронца Вясны.

У яе кватэры адбыўся ператрус, Марфу падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці).
Зараз Марфа знаходзіцца ў Следчым ізалятары нумар 1 на Валадарскага.
У межах сваёй праваабарончай дзейнасці Марфа займалася назіраннем за судамі і мірнымі сходамі, прымала актыўны ўдзел у кампаніі незалежнага назірання, удзельнічала ў дакументаванні сведчанняў катаванняў і іншых жорсткіх відаў абыходжання ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый пратэстаў.
Мы ўпэўненыя, што дадзенае затрыманне мае палітычны характар, а падазрэнне ў крымінальнай справе — спробай ціску на Праваабарончы Цэнтр “Вясна” і дзейнасць Марфы.
Нагадваем, што праваабарончая дзейнасць гарантаваная праваабаронцам Канстытуцый Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку Дэкларацыяй аб праве і абавязках асобных груп, асобаў і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, зацверджанай Генасамблеяй ААН 9 снежня 1998 г.
Мы, супольнасць актыўных беларускіх студэнтаў і студэнтак, патрабуем неадкладнага вызвалення Марфы і іншых палітычных зняволеных і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яе.