“Праблемы краіны — гэта сусветныя праблемы”

Марына Нікіфарэнка з’яўляецца даўняй валанцёркай Корпуса еўрапейскай салідарнасці ў Бельгіі і працуе там для YFU. Яна падтрымлівае сувязь з сям’ёй, сябрамі і сяброўкамі, а таксама праводзіць кампаніі за перамены ў сваёй роднай краіне. У той жа час яна хацела б бачыць больш магчымасцей для сустрэч маладых людзей з Беларусі і Еўрапейскага саюза. IJAB паразмаўляў з ёй пра гэта.

ijab.de: Марына, ты працуеш на фламандскае аддзяленне арганізацыі “Моладзь за паразуменне” — YFU. Як у вас там справы?
Марына Нікіфарэнка: Я год працую ў YFU у якасці доўгатэрміновай валанцёркі ў Корпусе еўрапейскай салідарнасці. Калі я прыехала ў Бельгію, я не чакала падзей у Беларусі. Я была шакаваная фальсіфікацыяй выбараў. Цяпер мне вельмі цяжка знаходзіцца тут, ведаючы, што мае сябры і сяброўкі дома кожны дзень выходзяць на вуліцу і рызыкуюць быць арыштаванымі або збітымі. Я адчуваю сябе бездапаможнай. Усё, што я магу зрабіць — гэта распаўсюдзіць інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі і спадзявацца, што хтосьці яе заўважыць. Людзі павінны ведаць, што адбываецца, таму што ў глабалізаваным свеце праблемы адной краіны — гэта сусветныя праблемы.
ijab.de: Вы маеце зносіны з сям’ёй, сябрамі і сяброўкамі?
Марына Нікіфарэнка: Так, вядома. Я падтрымліваю сувязь з сябрамі і сяброўкамі, сям’ёй, калегамі і каляжанкамі з маёй арганізацыі “Цэнтр” Трэці сектар” і людзьмі з РАДА — і сачу за навінамі. [“Цэнтр” Трэці сектар” сяброўская арганізацыя БНМС “РАДА” рэд.]
ijab.de: Ці ёсць у вас кантакты з беларускай дыяспарай у Бельгіі? У Нямеччыне дыяспара кожныя выхадныя арганізуе мітынгі салідарнасці ў буйных гарадах.
Марына Нікіфарэнка: Не, я не сустракала тут іншых беларусаў і беларусак. Я бачыла толькі людзей з бела-чырвона-белымі сцягамі, якія стаялі перад будынкам Еўракамісіі, калі Святлана Ціханоўская, якая выйграла выбары ў Беларусі і цяпер узначальвае каардынацыйны савет, прыязджала з візітам, каб сустрэцца з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза. Аднойчы я стаяла перад Еўрапарламентам з плакатам, каб прыцягнуць увагу да нашай сітуацыі, і спадзявалася, што да мяне далучацца іншыя. Але нехта з адміністрацыі проста выйшаў і сказаў мне сысці.
ijab.de: Што твае сябры і сяброўкі кажуць табе з дому? Як вы спраўляецеся з сітуацыяй?
Марына Нікіфарэнка: Я не ведаю нікога, хто б падтрымліваў Лукашэнка. Што тычыцца маіх сяброў і сябровак, то яны цяпер трапляюць у два лагеры: тыя, хто хоча да канца змагацца, і тыя, хто не можа шмат рызыкаваць з-за сваёй сям’і, з-за працы. Для іх гэта цяжка. Тыя, хто змагаецца, схільныя да перападаў настрою. Яны ўпэўненыя, што Лукашэнка хутка знікне, а на наступны дзень настрой зноў падае праз навіны. У мяне таксама гэтыя тэндэнцыі ёсць, калі я гляджу навіны.
ijab.de: Вы доўгатэрміновая валанцёрка ў Бельгіі. А як наконт моладзевых абменаў паміж Беларуссю і Еўропай?
Марына Нікіферэнка: Ёсць, вядома, студэнты і студэнткі, якія прыязджаюць у Еўропу праз “Эрасмус+”, каб вучыцца тут. Але гэта рэдка прасоўваецца ўніверсітэтамі ў Беларусі, таму што ўраду не падабаецца, калі моладзь выязджае за мяжу. Таксама няма дзяржаўнай праграмы, якая б падтрымлівала знаходжанне за мяжой. Акрамя студэнтаў і студэнтак, існуе ўсяго каля дзесяці арганізацый, якія адпраўляюць маладых людзей за мяжу, і ім вельмі складана нават знайсці ўдзельнікаў і ўдзельніц для невялікіх абменаў. Напрыклад, я працую валанцёркай у беларускай грамадскай арганізацыі “Цэнтр “Трэці сектар”, якая мае знак якасці для накіравання моладзі на абмены і доўгатэрміновыя праекты. І нават калі ў нас ёсць вельмі цікавыя праекты, заўсёды складана прыцягнуць дастатковую колькасць удзельнікаў і ўдзельніц.
ijab.de: Хацелі б вы бачыць больш абменаў?
Марына Нікіфарэнка: Так, вядома, заўсёды важна нешта вывучаць. Корпус еўрапейскай салідарнасці — гэта добра, і ступень магістра ў Еўрапейскім універсітэце таксама нядрэнна.
ijab. de: І наадварот? Хіба моладзь не павінна ездзіць і ў Беларусь?
Марына Нікіфарэнка: Вядома! Я была б шчаслівая, калі б больш маладых людзей прыехала ў Беларусь. Але ёсць і праблема з мовай: не ва ўсіх нашых ВНУ курсы англійскай мовы праводзяцца. Дарэчы, мы таксама прымаем валанцёраў і валанцёрак з Еўропы ў Беларусі па праграме Корпуса еўрапейскай салідарнасці. У мінулым годзе ў “Трэцім сектары” у нас было 3 валанцёра з Аўстрыі, Германіі і Польшчы ў рамках гадавога праекта. Вядома, заўсёды важна ведаць, што можна не толькі рабіць тое, што ўжо ведаеш, але і заўсёды ёсць іншы шлях.
ijab.de: Ты звяртаешся да важнага пытання. Чаму маладыя людзі могуць навучыцца, калі едуць у Беларусь?
Марына Нікіфарэнка: У Беларусі можна шмат чаму навучыцца, як гэта цяпер відаць падчас акцый пратэсту. Цярпенне — адзін з нашых моцных бакоў. Мы давяраем адзін аднаму, не падазроныя і праяўляем салідарнасць адзін з адным. Мы гнутка падыходзім да таго, што робім, і карыстаемся магчымасцямі, якія ўзнікаюць. Мы гаворым, калі не згаджаемся, не парушаючы закон. Людзі добра самаарганізуюцца і не рэагуюць на правакацыі — нават калі збіраецца вялікі натоўп. Гэта адрозненне, напрыклад, ад Амерыкі.
Пра нас часта кажуць, што мы індывідуалісты, якія клапоцяцца толькі пра сябе. Але цяпер людзі супрацоўнічаюць у кварталах і шматкватэрных дамах, многія аказваюць прафесійную дапамогу бясплатна (юрысты і юрысткі, псіхолагі і псіхалагіні, і т.д.). Ёсць мясцовыя і рэгіянальныя чаты для абмеркавання. Я знаходжуся ў такім чаце горада Магілёва. Я ніколі не бачыла, каб людзі спрачаліся або сварыліся, заўсёды дзейнічаюць разам і дапамагаюць адзін аднаму. Усяму гэтаму можна навучыцца ў Беларусі.