“Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба”

Сафія Цярэнцьева — каардынатарка квір-ініцыятывы ў Віцебску Closet free, сяброўскай арганізацыі РАДА. Яна арганізоўвае і праводзіць мерапрыемствы, ходзіць на вучобу і на суды над актывістамі і актывісткамі. Так выглядаюць яе будні ў апошнія 6 месяцаў.

Сафію затрымалі на вучобе, падчас занятка па англійскай мове. Куратарка паклікала яе ўніз. Двое супрацоўнікаў ў цывільным, якія там чакалі, прад’явілі пасведчанне і павезлі Сафію ў РАУС Першамайскага раёна.

Суд праходзіў па скайпе ў СІЗА. Ён павінен быў быць у пятніцу, але Сафію трымалі там да суботы. За ёй прыйшлі ў камеру і сказалі збіраць рэчы, пасля павялі калідорам, паставілі тварам да сценкі. Там было яшчэ чацвёра хлопцаў.

Яе судзілі першай. Суддзя пазнаў Сафію, бо бачыў, як я прыходзіла на суды да іншых актывістаў і актывістак.

У пакоі былі толькі ноўтбук, Сафія і начальнік ІЧУ.

Сафіі інкрымінавалі ч. 1 арт. 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у Маршы 20 верасня. Сведкам быў супрацоўнік РАУС, які апазнаў яе. Сафія размаўляла з суддзёй хвілін 30. У выніку суд прыняў рашэнне аб адміністрацыйным арышце на 1 суткі, і паколькі з моманту затрымання Сафіі прайшло больш — то яна пайшла збіраць рэчы на выхад.

Перад гэтым начальнік ІЧУ вырашыў пагаварыць з ёй асобна, і дзесьці палову гадзіны спрабаваў растлумачыць, што Сафія ж яшчэ маладая і ёй усё гэта не трэба. А супрацоўнікі міліцыі абараняюць людзей, усе відэа — гэта мантаж, і Сафія яшчэ проста дурная і нічога не разумее.

“Мне было вельмі крыўдна. Спачатку крыўдна з-за таго, што сарваліся ўсе мае планы на гэты і на наступны дзень. У мяне была замоўленая маршрутка ў Мінск, прызначана дзве сустрэчы. Гэта было да таго, як нас пасадзілі ў “бокс” у РАУС. Тады я ў першы раз там заплакала, мне было страшна, мы сядзелі ў цэментнай скрынцы, мяне накрыла пачуццё бездапаможнасці.

Добра, што я была не адна, са мной была дзяўчына, з якой я пазнаёмілася на маршах, разам было не так страшна.

Я потым плакала яшчэ два разы, калі ўжо ляжала на ложку ў СІЗА: калі нам сказалі, што суда ў пятніцу не будзе і выйдзем мы толькі ў нядзелю. Гэта пачуццё таго, што ты не можаш нічога зрабіць, тваё жыццё і свабода залежаць ад іншых людзей.

Увесь астатні час я дыстанцыявалася, быццам гэта ўсё не па-сапраўднаму, бо такога не магло з намі здарыцца. Мы адчувалі сябе ў старым рускім серыяле пра міліцыю. Вялікую частку часу я спала.

Супрацоўнікі не грубілі, размаўлялі спакойна. З некаторымі з іх нават жартавалі. З дзяўчатамі гаварылі тактоўна, нам дазвалялі рабіць тое, што нельга было хлопцам (напрыклад спаць днём), ад гэтага было непрыемна. Застаўся нейкі асадак. Праслізгвалі жарты пра тое, што нам заплацілі, і пра наркотыкі падчас ператрусу. Усё было нармальна, яны дзівіліся, што я ў свае 18 гадоў тут раблю. Размаўлялі са мной як з дзіцем”.

6 кастрычніка Сафію запрасілі ў Перамайскі РАУС Віцебску.

Некалькі гадзін яна правяла ў ІЧУ, аднак яе адпусцілі. Суд адбудзецца 9 кастрычніка, за ўдзел у мірным маршы 23 жніўня. Будзем сачыць за навінамі.

“Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба”
“Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба” “Яшчэ маладая і ўсё гэта табе не трэба”