Тыдзень за роўнасць і інклюзію анлайн

З 9 па 16 лістапада 2020 года Human Constanta ініцыюе правядзенне ў Беларусі шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Тыдзень за роўнасць і інклюзію”!

Нягледзячы на ўсе перашкоды і выклікі, мы не можам не далучыцца да чарговай міжнароднай тыдні асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінацыі і нянавісці, якая ініцыюецца Еўрапейскі аб’яднаннем супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў UNITED.
Зараз, на фоне актывізацыі грамадства, як ніколі важна казаць пра правы чалавека, фашызм і дыскрымінацыю, і мы запрашаем вас далучыцца да гэтага дыялогу. На жаль, гэтыя з’явы нікуды не зніклі з нашага жыцця, а ўразлівых груп стала яшчэ больш. Што з усім гэтым рабіць? Прапануем шукаць адказы і магчымыя сумесныя дзеянні разам!
У гэтым годзе мы не можам ставіць пад небяспеку ваша здароўе, таму ў нас не будзе агульнай аффлайн пляцоўкі для традыцыйнага ўік-енда Розныя-Роўныя. Аднак у многіх ёсць інтэрнэт і запланаваныя актыўнасці пройдуць у анлайн фармаце на пляцоўцы ZOOM. Ёсць у гэтым і добрая навіна – зараз у тыдні за роўнасць і інклюзію змогуць прыняць удзел усе гарады і краіны!
Мы ўжо запланавалі шэраг цікавых лекцый – сачыце за анонсамі, хутка мы раскрыем усе карты і раскажам пра іх больш падрабязна!
Што будзе:
- 9 лістапада (панядзелак) 17:00 – інтэрактыўная размова пра тое, што такое Правы чалавека, Праваабарончыя арганізацыі і дзе можна валанцёрыць;
- 11 лістапада (серада) 17:00 – talk пра розныя адценні дыскрымінацыі: у фармаце пяці хвілін людзі з розных арганізацый і ініцыятыў раскажуць пра тыя групы людзей, якіх у нас дыскрымінуюць больш за ўсё. Прыгатуйцеся здзіўляцца;
- 12 лістапада (чацвер) 17:00 – лекцыя ад філасафіні і некропсихатэрапеўткі Жулі Рашэ пра наш унутраны фашызм.
Ужо хочаш удзельнічаць у актыўнасцях? Рэгіструйся тут.
- 13 лістапада (пятніца) 19.00 – Анлайн-кінаклуб MAKEOUT & HUMAN CONSTANTA – інтэрактыўны фільм Ксеніі Галубовіч аб правах ЛГБТ + людзей «Дзядулю гэта не спадабаецца». Рэгістрацыя па спасылцы.
А калі ты ўсё яшчэ сумняешся, ці варта ўдзельнічаць разам з намі ў Тыдні за роўнасць і інклюзію – глядзі як гэта было ў мінулым годзе, а таксама падпісвайся на інстаграм Тыдня.