Затрымалі сяброўку Савета “РАДА” Сафію Цярэнцьеву

Увечары 24 лістапада стала вядома, што сяброўку Савета “РАДА” Сафію Цярэнцьеву затрымалі ў Віцебску і яна знаходзіцца ў РАУС.

Сафія паспела напісаць нам пра сваё затрыманне.
Зараз вядома, што Сафія знаходзіцца ў ІЧУ г.Віцебска да суда. Але калі ён адбудзецца — невядома.
Сафія Цярэнцьева — каардынатарка квір-ініцыятывы Closet free, з 25 кастрычніка абраная ў Савет “РАДА”.
Сафія актыўна выказвае сваю пазіцыю, для яе гэта ўжо не першае затрыманне. 4 лістапада яе судзілі за адзіночны пікет у падтрымку студэнтаў і студэнтак. Пасля гэтага дзяўчыну адлічылі з каледжа. Да гэтага Сафію судзілі па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у Маршы 20 верасня.
ЗА ШТО ЗАТРЫМАЛІ
27 лістапада адбыўся суд над Сафіяй Цярэнцьевай.
Яе разам з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі мірнага шэсця затрымалі 24 лістапада.

Сафія прабыла 72 гадзіны ў СІЗА, суд прысудзіў ёй адміністрацыйны арышт на 7 сутак. Выйсці Сафія павінна ў аўторак 1 снежня.