Чаму нам не патрэбен закон аб валанцёстве цяпер

З пачатку 2020 года Міністэрства юстыцыі распрацоўвае праект Закона “Аб валанцёрскай дзейнасці”. У лістападзе законапраект быў вынесены на грамадскае абмеркаванне на партале Pravo.by.
Як гаворыцца ў абгрунтаванні неабходнасці прыняцця закона — ён “накіраваны на інтэнсіфікацыю валанцёрскага руху ў краіне, павышэнне зацікаўленасці грамадзян у такой актыўнасці, забеспячэнне дасягнення сацыяльна значных задач, якія стаяць перад дзяржавай, выконваючы аптымальны баланс такіх інтарэсаў”.
Сумесна з Моладзевыя дэбаты «ДысКУТ» і праваабарончай арганізацыяй Human Constanta мы вырашылі зладзіць дыскусію, якая дапамагла бы высветліць, ці з’яўляецца закон аб валанцёрскай дзейнасці забеспячэннем мінімальных сацыяльных гарантый або абмежаваннем для арганізацый і дзяржаўным кантролем.
Спікеркі сустрэчы:
- Алена Танкачова — праваабаронца, юрыстка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend
- Ксенія Малюкова — актывістка і арганізатарка сацыяльных мерапрыемстваў