Праект закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў у сакавіку

Сёння стала вядома, што праект закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў у сакавіку — згодна з планам законапраектнай дзейнасці на 2021 год.

Як гаворыцца ў абгрунтаванні неабходнасці прыняцця закона — ён “накіраваны на інтэнсіфікацыю валанцёрскага руху ў краіне, павышэнне зацікаўленасці грамадзян у такой актыўнасці, забеспячэнне дасягнення сацыяльна значных задач, якія стаяць перад дзяржавай, выконваючы аптымальны баланс такіх інтарэсаў”.
У дыскусіі «Чаму нам не патрэбен закон аб валанцёстве цяпер» праваабаронца, юрыстка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Алена Танкачова выказала меркаванне, што, па-першае, трэба зразумець якую мэту пераследуе закон: развіццё руху або яго рэгуляванне.
Таксама ў Алены паўсталі пытанні да таго, якім чынам было арганізавана грамадскае абмеркаванне, бо дыялогу не атрымалася. А актывістка і арганізатарка сацыяльных мерапрыемстваў Ксенія Малюкова на асабістым вопыце ведае: усё, што ідзе зверху, а не знізу, вельмі няўстойліва.
Глядзіце выпуск Моладзевыя дэбаты «ДысКУТ» і рабіце свае высновы.